Тамаш Францавіч Домбаль | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 снежня 1890 ці 1890[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1937 ці 1938[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, эканаміст, камуніст |
Навуковая сфера | палітычная дзейнасць[d][2] і эканоміка[3] |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тамаш Францавіч Домбаль, (29 снежня 1890, в. Собаў Тарнабжэгскага павета, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Падкарпацкае ваяводства, Польшча — 4 снежня 1938, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Т. Ордан) — эканаміст, публіцыст, дзеяч міжнароднага сялянскага руху. Прафесар (1932), акадэмік БелАН (1933), доктар эканамічных навук (1934). Аўтар прац пра міжнародны сялянскі рух, эканоміку Беларусі.
У 1909—1914 гадах вучыўся ў Венскім і Кракаўскім універсітэтах. У 1919 годзе дэпутат польскага сейма, быў адным з ініцыятараў стварэння ў ім камуністычнай фракцыі ў ліпені 1921 года. Арыштаваны ў снежні 1921 года; асуджаны на 6 гадоў зняволення. У выніку абмену палітвязнямі, з 1923 года ў СССР. Ініцыятар склікання ў 1923 годзе І Міжнароднай сялянскай канферэнцыі ў Маскве; намеснік генеральнага сакратара Выканкама Сялянскага Інтэрнацыянала. У 1926 годзе заснаваў навукова-даследчы Міжнародны аграрны інстытут. Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1932—1935 гадах віцэ-прэзідэнт АН БССР, дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. Арыштаваны 29 снежня 1936 года. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР на расстрэл. Рэабілітаваны 21 снежня 1956 года.
Тамаш Францавіч Домбаль на Вікісховішчы |