Тангарыра

Тангарыра
англ. Mount Tongariro
Тангарыра, від з поўначы (2000 г.)
Тангарыра, від з поўначы (2000 г.)
Краіна
РэгіёнВайката
ВостраўПаўночны востраў 
Форма вулканастратавулкан 
Апошняе вывяржэнне2012 
Вышыня вяршыні1978 м [1] 
Тангарыра (Новая Зеландыя)
Тангарыра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тангарыра (англ.: Mount Tongariro) — вулканічны масіў у цэнтральнай частцы Паўночнага вострава Новай Зеландыі.

Масіў складаецца з 12 конусаў вышынёй да 1978 м[2], знаходзіцца на тэрыторыі аднайменнага нацыянальнага парку, найстарэйшага ў краіне. Першае вывяржэнне вулкана датуецца прыкладна 250 тыс. гадоў назад. З 1839 года зарэгістравана больш 70 вывяржэнняў, апошняе — у 2012 годзе[3]. Недалёка ад масіва знаходзіцца малады актыўны вулкан Нгаўрухоэ (2291 м)[4].

Паміж Нгаўрухоэ і Тангарыра пракладзены папулярны маршрут пешага турызму[5]. На схілах вулканаў у 20002003 гг праводзіліся здымкі трылогіі «Уладар пярсцёнкаў»[6].

Зноскі