Камуна
| ||||||||||||||||||||||||||
Танд (фр.: Tende, акс.: і італ.: Tenda) — старажытны горад і камуна на паўднёвым усходзе Францыі ў рэгіёне Праванс — Альпы — Лазурны Бераг, дэпартамент Прыморскія Альпы, акруга Ніца, кантон Конт. Да сакавіка 2015 года камуна з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага скасаванага кантона.
Плошча камуны — 177,47 км², насельніцтва — 2025 чалавек (2006) з тэндэнцыяй да стабілізацыі: 2153 чалавекі (2012), шчыльнасць насельніцтва — 12,1 чал/км². Размешчаны ў горнай расколіне па берагах ракі Руая, на мяжы паміж французскім Правансам і італьянскім П’емонтам. Да 1947 года Танд уваходзіў у склад Італіі.