Таполя бальзамічная

Таполя бальзамічная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Populus balsamifera L., 1753

Сінонімы
  • Aigiros balsamifera (L.) Lunell
  • Populus balsamifera subsp. balsamifera
  • Populus balsamifera var. balsamifera
  • Populus balsamifera var. candicans (Aiton) A. Gray
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22453
NCBI  73824
EOL  584254
IPNI  776600-1
TPL  kew-5000130

Таполя бальзамічная[1][2][3][4] (Populus balsamifera) — від дрэў роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя, які расце ў заходняй частцы Паўночнай Амерыкі.

Англійская назва: balsam poplar[5], bam[6], bamtree[7], eastern balsam-poplar[7], hackmatack[7], tacamahac poplar[7], tacamahaca[7].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лістападнае дрэва. Вышыня 18—21 метр, рэдка 27 метраў пры таўшчыні ствала 0,6 метра і больш. Шчыльнасць сухой драўніны 470 кг/м²[2]. Лісце мае даўжыню 5—10 см[4], простае, суцэльнае, яйцападобнай формы, з вострай верхавінкай і зубчастым краем, скурыстае[8]. Плод — каробачка.

Пачынае цвіценне ва ўзросце 8—10 гадоў. Каташкі ад 5 да 9 см з вялікай колькасцю дробных кветак (каля 3 мм у даўжыню). Мужчынскія кветкі маюць ад 20 да 30 тычынак. Спелыя жаночыя каташкі ад 10 да 15 см.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

[правіць | правіць зыходнік]

Расце на Заходнім узбярэжжы Паўночнай Амерыкі, ад паўднёвай Аляскі да Каліфорніі. Распаўсюджанне гэтага віду шмат у чым супадае з распаўсюджаннем Populus tremuloides[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф[8].

  • Populus balsamifera var. balsamifera
  • Populus balsamifera var. subcordata (усходняя частка Канады)[9]

Populus balsamifera і Populus trichocarpa гібрыдызуюць, утвараючы неадназначныя формы. З-за гэтага мяшання, Populus trichocarpa быў прапанаваны ў якасці падвіду (Populus balsamifera var. trichocarpa)[9]. Іншыя гібрыды былі зарэгістраваныя паміж таполяй бальзамічнай і такімі відамі, як таполя белая (Populus alba), Populus laurifolia, ясакар (Populus nigra), Populus simonii, таполя пахучая (Populus sauveolens), асіна (Populus tremula) і Populus tristis[10][11][12].

Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Таполя бальзамічная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Практычнае выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Мяккая драўніна таполі бальзамічнай выкарыстоўваецца для вырабу цэлюлозы і будаўніцтва[13].

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 103. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Древесные породы мира / Калуцкий, К. К.. — М.: Лесная промышленность, 1982. — Т. 2. — С. 145, 146.
  3. БелЭн 2002.
  4. а б ЭПБ 1985.
  5. Populus balsamifera L.. Natural Resources Conservation Service PLANTS Database. USDA.. Праверана 15 снежня 2016.
  6. Peattie, Donald Culross. A Natural History of Trees of Eastern and Central North America. — Boston: Houghton Mifflin Company, 1991. — P. 100.
  7. а б в г д Taxon: Populus balsamifera L.. Germplasm Resources Information Network (GRIN). Праверана 15 снежня 2016.
  8. а б Тополь бальзамический: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  9. а б Brayshaw T. C. The status of the black cottonwood (Populus trichocarpa Torr. and Gray) // Canadian Field-Naturalist. — 1966. — Т. 79. — № 2. — С. 91-95.
  10. Cram W. H. Performance of seventeen poplar clones in south-central Saskatchewan // Forestry Chronicle. — 1960. — Т. 36. — № 3. — С. 204-208, 224.
  11. Maini, J. S., and J. H. Cayford, eds. Growth and utilization of poplars in Canada. — Canada Department of Forestry and Rural Development, Forestry Branch Publication 1205. — Ottawa: ON, 1968. — P. 257.
  12. Zasada, J. C., L. A. Viereck, M. J. Foote, and others Natural regeneration of balsam poplar following harvesting in the Susitna Valley, Alaska. // Forestry Chronicle. — 1981. — Т. 57. — № 2. — С. 57-65.
  13. John C. Zasada, Howard M. Phipps. Balsam Poplar(недаступная спасылка). Northeastern Area. Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2016. Праверана 15 снежня 2016.