Таропецкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
Торопецкий район | |||||
![]() | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Статус | муніцыпальны раён | ||||
Уваходзіць у | Цвярскую вобласць | ||||
Уключае | 12 муніцыпальных утварэнняў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Таропец | ||||
Дата ўтварэння | 1927 | ||||
Насельніцтва (2017) | 18 451 | ||||
Шчыльнасць | 5.47 чал./км² | ||||
Плошча | 3372,72[1] | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | GMT+3 | ||||
Код аўтам. нумароў | 69 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
![]() |
Таропецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Цвярской вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Таропец.
Раён размешчаны ў заходняй частцы вобласці, мяжуе: на поўначы — з Наўгародскай вобласцю, Холмскі раён, на ўсходзе — з Андрэапальскім раёнам, на поўдні — з Заходнядзвінскім раёнам, на захадзе — з Пскоўскай вобласцю, Куньінскі, Вялікалуцкі і Лакнянскі раёны.
Плошча 3373 км².
Асноўныя рэкі — Заходняя Дзвіна (па мяжы з Заходнядзвінскім раёнам), Таропа, Кунья, Сярожа. Шмат азёр.
У канцы I тыс. тэрыторыю на поўнач ад воз. Залікоўскае (Залікоўе) засялялі крывічы (магільнік Таропец-2 — культуры смаленскіх доўгіх курганоў з драўлянымі канструкцыямі пад насыпам — на паўднёвы ўсход ад воз. Светліцкае; паселішчы). Аб далёкіх сувязях сведчаць элементы скандынаўскай культуры IX ст., скарб дырхемаў (не менш за 73 манет, выпушчаных паміж 751/752 і 867). На ўсходнім беразе воз. Залікаўскае вядомыя сопкі (магільнік Таропец-4), суадносныя са славенамі, на паўночным — магільнік ці сядзіба X ст. (знойдзены скандынаўская фібула, страва з меднага сплаву ўсходняй працы IX—X стст. і інш.). У X—XI стст. цэнтр гэтай агламерацыі, якая іграла важную ролю на шляху «з варагаў у грэкі», знаходзіўся пры ўпадзенні р. Таропа ў воз. Залікаўскае з курганным могільнікам Таропец-1 (у т. л. трупаспалення 2-й пал. X або пач. XI ст., трупапалажэнне воіна 2-й пал. XI — пач. XII ст.) і на левым беразе р. Таропа (урочышча Ладзейніца). Сярод знаходак: зброя, саманідскія дырхемы, скарб (сярэбраныя бранзалеты, заходнееўрапейскія дэнарыі і інш.).
Горад Таропец упершыню згадваецца ў летапісах у 1074 годзе.
Таропецкі раён утвораны ў 1927 годзе ў складзе Ленінградскай вобласці з часткі тэрыторыі Таропецкага павета Пскоўскай губерні. У 1929 годзе ўвайшоў у Заходнюю вобласць, з 1935 года — у складзе Калінінскай вобласці. У 1944—1957 гг. — у складзе Вялікалуцкай вобласці, з 1957 ізноў у Калінінскай вобласці. Плоскашскі раён (цэнтр пасёлак Плоскаш) ўвайшоў у склад Таропецкага раёна ў студзені 1960 года[2].
Колькасць насельніцтва, жыхароў: 22 923 (1959), 40 801 (1970), 25 235 (2002), 20 526 (2010), 18 451 (2017).
У Таропецкім раёне 305 населеных пунктаў у складзе аднаго гарадскога і васьмі сельскіх паселішчаў.
На тэрыторыі Таропецкага раёна ўжыццяўляюць сваю дзейнасць 15 буйных і сярэдніх прадпрыемстваў розных формаў уласнасці.
Раён перасякае Кастрычніцкая чыгунка (лінія Балагое—Соблага—Вялікія Лукі).
На поўдні — аўтамагістраль М9 «Балтыя».
На тэрыторыі Таропецкага раёна размешчана больш за 80 помнікаў агульнарасійскай культурнай спадчыны і больш за 100 помнікаў рэгіянальнай спадчыны, улучаныя ў рэестр помнікаў культурнай спадчыны народаў Расіі[3].
З землямі цяперашняга Таропецкага раёна злучаны лёсы многіх вядомых рускіх, савецкіх і расійскіх дзеячаў. Таропчане могуць па праве ганарыцца Аляксандрам Яраславічам Неўскім, які хоць адкрыта і не княжыў у Таропцы, але выпрабоўваў да яго самыя цёплыя пачуцці, якія ён пераняў ад сваёй маткі таропецкай князёўны Феадосіі. Ён не раз разам з дружынай бараніў горад свайго дзяцінства ад непрыяцеля, а ў 1239 годзе згуляў менавіта ў Таропцы сваё першае вяселле з дачкой Брачыслава Полацкага князёўнай Аляксандрай. На Таропецкай зямлі ў дзіцячыя гады жыл кампазітар Мадэст Пятровіч Мусаргскі (1839-1881).