Таўкачыкі

Таўкачыкі

Empis stercorea
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Empididae Latreille, 1804


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  135830
NCBI  92557
EOL  460
FW  139008

Таўка́чыкі[1][2], таўкачы[1], танцоркі[1][2] (Empididae) — сямейства ў атрадзе двухкрылых насякомых (Diptera), якое адносіцца да падатрада кароткавусых (Brachycera). Да гэтага таксона па ўсім свеце належаць каля 2500 (больш за 2800[1][2], каля 3000[3]) відаў.

Дробныя двухкрылыя. Цела (даўжыня 8—15 см) слаба апушанае, пераважна цьмяна афарбаванае, галава невялікая, з іголкападобным хабатком, мае круглую форму, прычым у самцоў часта сустракаюцца павялічаныя вочы. Хабаток у некаторых відаў надзвычай доўгі і служыць, як у камароў, для пратыкання і высмоктвання здабычы. Ногі доўгія, тонкія. Крылы празрыстыя.

На тэрыторыі Беларусі найбольш адзначаюцца на кустах, кветках, дрэвах, па берагах рэк таўкачык вялікі (Empis tesselata) і таўкачык лінднеры (Empis lindneri).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Лічынкі жывуць у глебе, пад апалым лісцем, радзей на дне рэк і ручаёў. Дарослыя і лічынкі — драпежнікі. Знішчаюць мошак, камароў і іншых дробных насякомых-крывасмокаў. Дадатковы корм — нектар кветак.

Развіццё з поўным ператварэннем.

У перыяд размнажэння ў некаторых відаў адзначаецца раенне, шлюбныя «танцы», насякомыя збіраюцца ў паветры вялікімі масамі — «таўкуць мак» (адсюль назва). Самцы ў гэты час робяць шаўкавістыя «балоны», унутры якіх ляжаць мёртвыя дробныя мухі, камары. Перад спароўваннем самец аддае здабычу самцы і выратоўвае сваё жыццё (агрэсіўныя самкі нярэдка з’ядаюць самцоў пасля капуляцыі).

  1. а б в г БелЭн 2002.
  2. а б в ЭПБ 1986.
  3. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.