| ||||||||||||
Тлемсе́н[2] (араб. تلمسان, лац.: Pomaria) — горад на паўночным захадзе Алжыра, сталіца аднайменнага вілаета.
Горад мае старажытную гісторыю, і яго называюць «жамчужынай Магрыба». Размешчаны ў глыбіні Алжыра, на некаторым аддаленні ад мора, і акружаны вінаграднікамі і аліўкавымі садамі. Ён знакаміты гарбарнай і тэкстыльнай прамысловасцю, а таксама вытворчасцю дываноў. Тлемсен з’яўляецца таксама турыстычным аб’ектам, дзякуючы помнікам берберскай, арабскай, турэцкай і французскай каланіяльнай культур. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог.
Вядомы з III стагоддзя як рымскі горад Памарыя. У VII стагоддзі быў захоплены арабамі. У XI—XVI стагоддзях важны культурны і гандлёвы цэнтр.
|
У Тлемсене і наваколлі помнікі архітэктуры XII—XIV стагоддзяў, руіны рымскіх паселішчаў.