Тоня Хардынг | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | англ.: Tonya Maxene Price |
Спецыялізацыя | фігурнае катанне |
Нарадзілася |
12 лістапада 1970[1][2] (53 гады) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 1,55 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тоня Максін Хардынг (англ.: Tonya Maxene Harding; нар. 12 лістапада 1970, Портленд, Арэгон) — амерыканская фігурыстка-адзіночніца.
У 1991 годзе яна выйграла чэмпіянат ЗША і заняла другое месца на чэмпіянаце свету. Тоня стала другой жанчынай у гісторыі (пасля Мідоры Іта) і першай амерыканкай, якая выканала трайны аксель на спаборніцтвах.
Кар’ера фігурысткі раптам завяршылася пасля таго, як яе былы муж Джэф Гілоўлі, уступіўшы ў змову з Шоўнам Экартам і Шэйнам Стэнтам, напаў на Нэнсі Кэрыган (саперніцу Хардынг) на трэніроўцы падчас чэмпіянату ЗША 1994 года. Саўдзел Хардынг у нападзе на канкурэнтку стаў адным з самых скандальных эпізодаў у свеце спорту, а таксама лёг у аснову мастацкага фільма «Тоня супраць усіх» (2017).