Трансду́кцыя (ад лац.: transductio — перамяшчэнне) — перадача генетычнага матэрыялу ад адной бактэрыі (донара) да другой (рэцыпіента) з дапамогай бактэрыяфага. З’ява была адкрыта ў 1952 годзе амерыканскімі вучонымі Джошуа Ледэрбергам і Нортанам Зіндэрам пры аналізе прычын змянення спадчынных прыкмет у некаторых штамаў бактэрыі Salmonella typhinurium пры іх сумесным вырошчванні.
Існуе ў многіх бактэрый: сальманел, шыгел, бацыл, актынаміцэтаў і іншых.
Умераныя фагі (бактэрыяфагі) у працэсе вегетатыўнага размнажэння здольныя выпадкова захопліваць і пераносіць у іншыя клеткі любы ўчастак ДНК бактэрый, што яны разбураюць. У гэтым выпадку ўласная ДНК фага замяняецца на аналагічны па памерах фрагмент бактэрыяльнай храмасомы, які можа мець некалькі генаў. Пры чарговым заражэнні фагам бактэрыі ўчастак храмасомы донара пераносіцца ў клетку рэцыпіента.
Выкарыстоўвецца ў генетыцы бактэрый пры складанні генетычных карт, для аналізу іх генетычнай структуры і функцыі.
- Трансду́кцыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 506. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трансдукция // Биология: термины и понятия: словарь-справочник для учащихся и абитуриентов / Н. Д. Лисов. — Мн.: Народная асвета, 2008. — С. 256. — 303 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-12-2115-4.
- Трансду́кция // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 639. — 831 с. — 100 000 экз.
- Трансду́кция / Майсурян А. Н. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 147—148. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трансдукция // Популярный биологический словарь / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — Москва : Наука, 1991. — С. 436. — 536,[3] с.; 22 см. — ISBN 5-02-005866-1 (В пер.) (руск.)
- Трансдукция // Медицинская биология и общая генетика: учеб. пособие для студентов 1 курса, обучающихся по специальностям «Лечебное дело» и «Медико-диагностическое дело» медицинских вузов / Л. П. Гаврилова, В. В. Потенко, Е. М. Бутенкова. — Гомель: Учреждение образования «Гомельский государственный медицинский университет», 2012. — С. 23. — 212 с. — ISBN 978-985-506-386-6. (руск.)