Трыба (біялогія)

Трыба, або калена (лац.: tribus) — таксанамічны ранг у біялагічнай сістэматыцы, які ў іерархіі сістэматычных катэгорый стаіць ніжэй за сямейства і вышэй за род.

У некаторых выпадках ўжываюць вытворныя рангі:

  • надтрыба, або надкалена (лац.: supertribus) — толькі ў заалогіі;
  • падтрыба, або падкалена (лац.: subtribus).

Рангі трыбы і, пагатоў, надтрыбы і падтрыбы ўжываюць толькі ў надзвычай дэталёва распрацаваных класіфікацыях асобных груп.

З наменклатурнага пункту гледжання, трыба належыць да групы сямейства: назва трыбы ўтвараецца праз дадаванне характэрнага канчатка да асновы імя тыпавога роду ў родным склоне. У заалагічнай наменклатуры для трыб прыняты стандартызаваны канчатак -ini, у батанічнай — -eae. Для падтрыб у заалагічнай наменклатуры прыняты стандартызаваны канчатак -ina, а ў батанічнай -inae.

У рускамоўных працах па батаніцы часам ужываюць паняцці калена і падкалена, адпаведныя трыбе і падтрыбе. Гэтая традыцыя замацавана і ў адным з перакладаў МКБН на рускую мову[1].

Прыклады ўжывання:

Зноскі

  1. Международный кодекс ботанической номенклатуры, принятый Одиннадцатым Международным ботаническим конгрессом, Сиэтл, август 1969 г. Перевод с английского. — Л.: Наука, 1974. — 270 с.
  • Джеффри, Чарлз. Биологическая номенклатура: Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — С. 17, 24.