Трыснёг, Траснік[1] (Phragmites) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых (злакавых).
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёй 0,5—5 (6) м. Сцёблы прамастойныя, полыя, густа аблісцелыя, са шматлікімі міжвузеллямі. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, шырынёй да 5 см, цвёрдае, завостранае. Суквецце — густая пірамідальная мяцёлка даўжынёй да 50 см. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае.
Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы. На Беларусі трыснёг звычайны, або паўднёвы трапляецца на забалочаных лугах, ускрайках балот, па берагах вадаёмаў, у вадзе. Часам трыснёг няправільна называюць чаротам.
Род аб'ядноўвае не менmi за чатыры[2] відаў:
Тэхнічныя, кармавыя расліны. Ачышчае сцёкавыя воды. Ідзе на корм і подсціл жывёле. Багатыя крухмалам карэнішчы спажышаюцца ў ежу. Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці (заменнік драўніны), будаўнічага матэрыялу, паліва.
Зноскі