Тупік | |
---|---|
англ.: Cul-de-sac | |
Жанр | камедыйны трылер[d], драматычны фільм і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 111 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1966 |
IMDb | ID 0060268 |
«Тупік» (фр.: Cul-de-sac) — псіхалагічны трылер 1966 года рэжысёра Рамана Паланскага, трэці поўнаметражны мастацкі фільм рэжысёра. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Раман Паланскі і Жэрар Брак . Галоўныя ролі выканалі Лаянел Стэндэр , Дональд Плезенс, Франсуаза Дарлеак і Джэк Мак-Гоўран[9].
Карціна апавядае пра закаханую пару, якая збегла на востраў. Маладыя людзі хацелі адасобіцца, але замест гэтага сутыкнуліся з двума збеглымі злачынцамі. Парачка адпетых крымінальнікаў, Рычард па мянушцы «Дзікі» і Олбі, рухаецца ў невядомым напрамку па бясконцай шашы. Вакол пустынны пейзаж, а ззаду распасцёрлася мора. Аўтамабіль даўно зламаўся, і адзін з хлопцаў штурхае яго, пакуль іншы знаходзіцца за рулём, бо цяжка паранены. Сілы на зыходзе, а гэты пракляты прыліў, здаецца, ніколі не скончыцца. Рычард пакідае паміраючага Олбі, каб знайсці тэлефон. Праз некаторы час ён знаходзіць прыбярэжны замак на стромай скале, а непадалёк напаўаголеную парачку на пяску. Рычард прыкідваецца падарожнікам і знаёміцца з насельнікамі замка, Джорджам і яго жонкай Тэрэзай. Цяпер яны ўчатырох вымушаны заставацца на востраве, адрэзаныя ад цывілізацыі ў надзеі перажыць прыліў.
Лаянел Стэндэр | – Рычард «Дзікі» |
Дональд Плезенс | – Джордж |
Франсуаза Дарлеак | – Тэрэза |
Джэк Мак-Гоўран | – Олбі |
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 2 намінацыямі[10].