Ты́ба (яп.: 千葉市 Тыба-сі) — горад у Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Тыба. Размешчаны прыкладна за 40 км на ўсход ад цэнтра Токіа ў Такійскім заліве. З 1992 года мае статус горада, вызначанага ўказам урада.