Рафаэль Эдвард "Тэд" Круз | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Rafael Edward "Ted" Cruz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кей Бэйлі Хатчысан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
22 снежня 1970[1][2][…] (53 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | англ.: Rafael Edward Cruz | ||||||
Бацька | Рафаэль Круз[d] | ||||||
Маці | Элеанор Уілсан Круз[d] | ||||||
Жонка | Хейдзі Круз[d] | ||||||
Дзеці | 2 | ||||||
Веравызнанне | Паўднёвая баптысцкая канвенцыя[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | бакалаўр мастацтваў[d] і доктар права[d] | ||||||
Аўтограф | |||||||
Сайт |
tedcruz.org (англ.) cruz.senate.gov (англ.) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рафаэ́ль Э́двард «Тэд» Круз (англ.: Rafael Edward "Ted" Cruz; 22 снежня 1970, Калгары) — амерыканскі палітык і адвакат, які займае пасаду сенатара ад штата Тэхас з 2013 года і намагаўся стаць кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2016 года.
Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт у 1992 годзе і юрыдычную школу Гарвардскага ўніверсітэта ў 1995 годзе. З 1999 да 2003 года займаў розныя пасады палітычнага прызначэнца: дырэктара Упраўлення па планаванню палітыкі пры Федэральнай гандлёвай камісіі, ад'ютант-намеснік генеральнага пракурора ў Міністэрстве юстыцый ЗША, а таксама дарадцы Джорджа Буша па ўнутранай палітыцы падчас ягонай прэзідэнцкай кампаніі 2000 года.
З 2003 да 2008 года быў Генеральным салісітарам штата Тэхас, атрымаўшы прызначэнне Генеральнага пракурора Грэга Эбата. Быў першым лацінаамерыканцам у гісторыі штата Тэхас, які займаў гэтую пасаду, і знаходзіўся на ёй даўжэй за ўсіх. З 2004 да 2009 года быў ад'юнкт-прафесарам у школе права Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне, дзе выкладаў судовы працэс Вярхоўнага суда ЗША.
Намагаўся атрымаць месца ў Сенаце, вызваленае рэспубліканкай Кей Бэйлі Хатчысан і ў ліпені 2012 года перамог віцэ-губернатара Дэвіда Дзьюхарста падчас рэспубліканскіх праймерыз, а на ўсеагульных выбарах у лістападзе 2012 года перамог былога дзяржаўнага прадстаўніка Пола Сэдлера, атрымаўшы 56 % галасоў. Стаў першым іспанамоўным амерыканцам, які стаў сенатарам ад штата Тэхас і адным з трох сенатараў кубінскага паходжання. Узначальвае судовы падкамітэт сената па наглядзе, федэральных правах і дзейнасці агенцтваў, а таксама з'яўляецца старшынём камерцыйнага падкамітэта сената па справах космасу, навукі і канкурэнтаздольнасці. У лістападзе 2012 года быў прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнага рэспубліканскага сенатарскага камітэта.
У сакавіку 2015 года пачаў кампанію за вылучэнне на пасаду прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі на выбарах 2016 года. Падчас папярэдняй кампаніі яго падтрымка была самай моцнай сярод «жанчын, белых пратэстантаў-евангелістаў, людзей, старэйшых за 50 гадоў і тых, хто ідэнтыфікаваў сябе як кансерватараў», але не меў адназначнай падтрымкі сярод іншых фракцый, звязаных з партыяй, такіх як ліберальныя кансерватары і пакаленне Y.
У лютым 2016 года перамог на Кокусе ў Аёве, стаўшы першым лацінаамерыканцам, які калі-небудзь перамогаў на прэзідэнцкіх кокусах ці праймерыз. У рэшце рэшт застаўся галоўным прэтэндэнтам на перамогу ў праймерыз разам з Дональдам Трампам. 3 мая 2016 года спыніў сваю прэзідэнцкую кампанію пасля перамогі Трампа на рэспубліканскіх праймерыз у штаце Індыяна.