Тэрыторыя, важная для птушак (ТВП) ці Ключавая арніталагічная тэрыторыя (КАТ) — мясцовасць, якая сусветна прызнана важнай для захавання папуляцыі птушак. Існуе каля 13 000 такіх тэрыторый больш чым у 170 краінах.[1] Распрацавала праграму вызначэння такіх мясцовасцяў у 1980-х гадах і займаецца яе падтрымкай і распаўсюджаннем міжнародная арганізацыя BirdLife International.[1] Гэтыя тэрыторыі досыць малыя, каб можна было стварыць на іх тэрыторыі вялікую прыродаахоўную зону і адрозніваюцца па сваім характары, месцу знаходжання або арніталагічнаму значэнню.
Часта ТВП з'яўляюцца часткай існуючай сеткі ахоўных раёнаў краіны і таму ахоўваюцца ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам. Юрыдычнае прызнанне і абарона ТВП, якія не знаходзяцца ў рамках існуючых ахоўных раёнаў вагаецца ў розных краінах. Некаторыя краіны маюць нацыянальныя стратэгіі захавання ТВП, тады як у іншых краінах абарона цалкам адсутнічае.[2]
Беларусь далучылася да праграмы ТВП у 1996 годзе. Цяпер у Беларусі налічваецца 49 ТВП. Большасць з іх — водна-балотныя угоддзі.
ТВП вызначаюцца паводле міжнародна-ўзгодненаму набору крытэрыяў. Некаторыя крытэрыі могуць устанаўлівацца рэгіянальнымі і нацыянальнымі арганізацыямі. Каб быць пазначаным як ТВП, месца павінна задавальняць хоць аднаму з наступных крытэрыяў: