Тэхаскі ўніверсітэт у Сан-Антоніа | |
---|---|
англ.: University of Texas at San Antonio | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Texas at San Antonio |
Заснаваны | 1969 |
Студэнты | 34 742[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Сан-Антоніа, Тэхас, ЗША |
Сайт | utsa.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэхаскі ўніверсітэт у Сан-Антоніа (англ.: University of Texas at San Antonio) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сан-Антоніа ў штаце Тэхас.
З больш чым 34 000 студэнтаў у чатырох кампусах, якія займаюць больш чым 758 акраў, універсітэт з'яўляецца буйнейшым універсітэтам у Сан-Антоніа і восьмым па колькасці абітурыентаў у штаце Тэхас. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю і прапануе больш за 170 спецыяльнасцей і спецыялізацый у сваіх дзевяці каледжах. Заснаваная ў 1969 годзе, вучэльня стала трэцяй па велічыні навучальнай установай у сістэме Тэхаскага універсітэта па колькасці абітурыентаў. Універсітэт мае мясцовы эканамічны ўплыў у 1,2 мільярда долараў ЗША. Агульныя выдаткі на даследаванні ва ўніверсітэце склалі 141,7 мільёна долараў за 2022 фінансавы год.