Ужэшч | |
---|---|
польск.: Wrzeszcz | |
54°23′00″ пн. ш. 18°37′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Гданьск |
Першае згадванне | XІII ст. |
Год уключэння ў межы горада | 1814 |
Ранейшыя назвы | Лангфур |
Паштовыя індэксы | 80-239 |
Плошча |
|
Насельніцтва | 52 000 чал. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ужэшч (польск.: Wrzeszcz) — раён і гістарычная мясцовасць у Гданьску на паўночны захад ад цэнтра горада.
Назва «Ужэшч» паходзіць ад старапольскіх слоў «Урэст» і «Ужост», якія ў сваю чаргу азначалі верас (раней на гэтай тэрыторыі быў лес з верасам). З дакумента князя Святаполка ІІ, выдадзенага 25 лістапада 1263 года, бачна, што першапачатковая назва — Урэшт. У 1404 годзе паселішча атрымала назву Лангфур — у той час тут мелі свае гаспадаркі нямецкія рыцары-крыжакі. «Лангфур» па-нямецку азначаў доўгую пад’язную дарогу.