| ||||||||||||||||||
Украінск[3] — горад раённага значэння ў Данецкай вобласці Украіны, падпарадкаваны Сэлідаўскаму гарадскому савеу горада Сэлідавэ. Размешчаны за 4 км ад чыгуначнага вузла Цукурына (лініі на Данецк, Пакроўск, Курахавэ). Размешчаны ў заходняй частцы вобласці, паблізу ад аўтадарогі Данецк—Дніпро.
Заснаваны ў 1952 годзе адначасова з будаўніцтвам шахты «Украіна», якая функцыянуе да гэтага часу. Да 1963 года называўся пасёлак Лясоўка.
18 верасня 1963 года пгт Лясоўка атрымаў статус горада.