Уладзімір Аляксандравіч Фок | |
---|---|
руск.: Владимир Александрович Фок | |
Дата нараджэння | 22 снежня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1974[3][4][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Alexander Alexandrovich Fock[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дзмітрый Сяргеевіч Раждзественскі і Уладзімір Ігаравіч Арнольд |
Вядомыя вучні | Аляксандр Данілавіч Аляксандраў[d], Фёдар Іванавіч Фёдараў, Q4350519?, Yuri Yappa[d] і Olga Bazilevskaya[d] |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзі́мір Алякса́ндравіч Фок (22 снежня 1898, Пецярбург — 27 снежня 1974) — савецкі фізік. Акадэмік АН СССР (1939, член-карэспандэнт 1932). Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Скончыў Петраградскі ўніверсітэт (1922). У 1919—1923 і 1928—1941 у Дзяржаўным аптычным інстытуце, у 1924—1936 у Ленінградскім фізіка-тэхнічным інстытуце, у 1934—1941 і 1944—1953 у Фізічным інстытуце АН СССР.
Навуковыя працы па квантавай механіцы, квантавай электрадынаміцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, распаўсюджанні электрамагнітных хваль, філасофскіх пытаннях фізікі.
Прапанаваў рэлятывісцкае хвалевае ўраўненне (ураўненне Клейна—Фока ), метад прыбліжанага апісання ўзаемадзеяння ў многаэлектронных сістэмах (метад Хартры—Фока ). Распрацаваў метад другаснага квантавання для сістэм з пераменнай колькасцю часціц.