Поўнае імя | Уладзіслаў Валер’евіч Фядотаў | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 лютага 1997[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||
Вага | 63 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Уладзіслаў Фядотаў (нар. 8 лютага 1997, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Выхаванец маладзечанскай ДЮСШ-4, на дарослым узроўні дэбютаваў у 2015 годзе, выступаючы ў Другой лізе за «Маладзечна-ДЮСШ-4». У сезоне 2015 правёў за маладзечанскі клуб 25 матчаў і забіў 2 гола.
У студзені 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі — клубам «Іслач»[2]. Сезон 2016 распачаў у дубліруючым складзе. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (1:3). Пазней яшчэ некалькі разоў з’яўляўся на полі ў асноўнай камадзе «Іслачы», выходзячы на замену.
Сезон 2017 пачынаў у дублі, але хутка атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў ліпені, у другой палове 2017 года працягваў гуляць за дубль, не з’яўляючыся ў асноўнай камандзе. У пачатку 2018 года трэніраваўся з асновай «Іслачы», аднак у лютым не трапіў на другі турэцкі збор каманды[3]. У сакавіку праходзіў прагляд у «Смаргоні»[4], аднак так і не перайшоў у гэты клуб. Толькі ў маі вярнуўся ў «Іслач», дзе зноў стаў гуляць за дубль.
У ліпені 2018 года планавалася аддаць паўабаронцу ў арэнду ў пінскую «Хвалю»[5], аднак пераход не адбыўся, і футбаліст вярнуўся ў «Іслач»[6]. У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[7], дзе стаў іграком асновы. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года вярнуўся ў «Іслач»[8], аднак у сакавіку 2019 года пакінуў клуб[9].
У красавіку 2019 года зноў стаў іграком «Маладзечна», а ў чэрвені таго ж года перабраўся ў «Андэрдог». У красавіку 2020 года, пасля таго як чысцінскі клуб не быў дапушчаны да ўдзелу ў Першай лізе, вярнуўся ў «Маладзечна». Працягваў выступаць за каманду і пасял таго, як у 2021 годзе яна далучылася да Першай лігі. Пакінуў маладзечанскі клуб у ліпені 2023 года[10].
11 лістапада 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Украіны.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | Д3 | Маладзечна-ДЮСШ-4 | ![]() |
25 | 2 |
2016 | Д1 | Іслач | ![]() |
6 | 0 |
2017 | дубль | Іслач | ![]() |
12 | 0 |
2018 (1) | дубль | Іслач | ![]() |
6 | 0 |
2018 (2) | Д2 | Ліда | ![]() |
9 | 1 |
2019 (1) | Д3 | Маладзечна | ![]() |
6 | 0 |
2019 (2) | Д3 | Андэрдог | ![]() |
16 | 0 |
2020 | Д3 | Маладзечна | ![]() |
25 | 0 |
2021 | Д3 | Маладзечна | ![]() |
11 | 0 |
2022 | Д2 | Маладзечна | ![]() |
19 | 0 |
2023 (1) | Д2 | Маладзечна | ![]() |
10 | 0 |