Універсітэт Канкорд | |
---|---|
англ.: Concord University | |
Арыгінальная назва | англ.: Concord University |
Заснаваны | 1872 |
Студэнты | 1 807[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Атэнс, Заходняя Вірджынія, ЗША |
Сайт | concord.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Канкорд (англ.: Concord University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Атэнс у штаце Заходняя Вірджынія.
Вучэльня была заснавана 28 лютага 1872 года, калі заканадаўчы сход штата Заходняя Вірджынія прыняў Акт аб размяшчэнні філіяла дзяржаўнай нармальнай школы ў горадзе Канкорд-Чэрч у акрузе Мерсер. Гэтая вучэльня была заснавана ветэранамі, якія ў часе Грамадзянскай вайны ваявалі як на баку Саюза, так і Канфедэрацыі (фр.: concorde, літаральна — «згода»).