Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні | |
---|---|
польск.: Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu | |
Арыгінальная назва | польск.: Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu |
Міжнародная назва | Nicolaus Copernicus University in Toruń |
Заснаваны | 1945 |
Тып | класічны ўніверсітэт |
Рэктар | Анджэй Сакаля |
Рэктар | Andrzej Sokala[d][1] |
Студэнты | 22 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Торунь |
Юрыдычны адрас |
вул. Юрыя Гагарына 11, 87-100 г. Торунь, Польшча |
Сайт | umk.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні (польск.: Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Торунь.
Універсітэт быў створаны ў адпаведнасці з указам Савета Міністраў ПНР ад 24 жніўня 1945 года, зацверджанага Прэзідыумам Нацыянальнага савета ПНР 11 верасня 1945 года. Стварэнне ўніверсітэцкага цэнтра павінна было спрыяць навуковай і культурнай актыўнасці рэгіёну, садзейнічаць працэсам умацавання польскасці рэгіёна і кампенсаваць недахоп кадраў пасля вайны, навучаючы новых спецыялістаў для культуры і народнай гаспадаркі. Акрамя таго, стварэнне ўніверсітэта ў Торуні павінна было кампенсаваць страту палякамі Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні і Універсітэта Яна Казіміра ў Львове.
Вучэльня сёння з’яўляецца адным з найбуйнейшых універсітэтаў у Польшчы, як па колькасці студэнтаў, так і па спецыяльнасцях. Універсітэт мае права прысуджаць доктарскую ступень у 25 навуковых дысцыплінах і хабілітацыю ў 22 дысцыплінах. Ва ўніверсітэце працуе 4,3 тыс. чалавек, у тым ліку 2,2 тыс. навукова-педагагічных работнікаў. У гэтай групе працуе больш 500 прафесараў і дактароў хабілітаваных. На 17 факультэтах і ў міждысцыплінарным цэнтры сучасных тэхналогій навучаецца каля 25 тыс. студэнтаў.