Універсітэт імя Ч. Ла-Троба

Універсітэт імя Ч. Ла-Троба
англ.: La Trobe University
Арыгінальная назва англ.: La Trobe University
Заснаваны 1964
Студэнты 28 000[1], 7 500[1] і 7 000[1]
Краіна
Размяшчэнне Мельбурн, Вікторыя, Аўстралія
Сайт latrobe.edu.au
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Ч. Ла-Троба (англ.: La Trobe University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Мельбурн у штаце Вікторыя.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт быў заснаваны ў 1967 годзе, стаўшы трэцім універсітэтам штата Вікторыя і дванаццатым універсітэтам Аўстраліі. Названы ў гонар Чарлза Ла-Троба, першага губернатара штата Вікторыя, а дэвіз універсітэта, «Хто шукае — той знойдзе», узяты з сямейнага дэвізу Ла-Тробаў. Першы і галоўны кампус універсітэта размешчаны ў агламерацыі Мельбурна, у яго паўночным прыгарадзе Бандура. Гэта самы вялікі кампус у краіне, які займае больш за 267 гектараў. У 2015 годзе ён быў уключаны ў ТОП-100 лепшых універсітэтаў свету ўзростам да 50 гадоў.

  • Школа сельскай гаспадаркі, біямедыцыны і навакольнага асяроддзя
  • Школа аховы здароўя, сацыяльных службаў і спорту
  • Школа бізнесу
  • Школа камп'ютарных, інжынерных і матэматычных навук
  • Школа адукацыі
  • Школа сацыяльна-гуманітарных навук
  • Школа права
  • Школа медсястрынства і акушэрства
  • Школа псіхалогіі і грамадскага здароўя
  • Школа здароўя
  1. а б в https://www.latrobe.edu.au/about/at-a-glance/history Праверана 28 мая 2021.
  2. Directory of Open Access Journals — 2003.