Уолтэр Гілберт

Уолтэр Гілберт
англ.: Walter Gilbert
Дата нараджэння 21 сакавіка 1932(1932-03-21)[1][2][…] (92 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Emma Cohen Gilbert[d]
Род дзейнасці фізік, малекулярны біёлаг, біяхімік, хімік, даследчык
Навуковая сфера біяхімія і фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Абдус Салам
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уолтэр Гілберт (англ.: Walter Gilbert; нар. 21 сакавіка 1932(1932-03-21)[1][2][…], Бостан) — амерыканскі фізік, біяхімік і малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1980 года.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976)[5], замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1987)[6].

Біяграфія і навуковая праца

[правіць | правіць зыходнік]

Гілберт нарадзіўся ў Бостане, скончыў Гарвардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты, пасля чаго працаваў у Гарвардскім універсітэце. У 1957 годзе пад кіраўніцтвам Абдуса Салама атрымаў доктарскую ступень, вывеў матэматычныя формулы, якія дазваляюць прадказваць рассейванне элементарных часціц.

Разам з Аланам Мексемам распрацаваў новы метад секвенавання ДНК. У 1979 годзе разам з Фрэдэрыкам Сенгерам атрымаў прэмію Луізы Грос-Хорвіц. У наступным 1980 годзе разам з тым жа Сенгерам Гілберт атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за метад секвенавання ДНК, якую яны падзялілі з Полам Бергам.

Гілберт першы прапанаваў тэрмін гіпотэза «свету РНК» аб паходжанні жыцця, якую ўпершыню выказаў Карл Вёзе у 1967 годзе.

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[7][8][9].

Зноскі