Урал-4320

Урал-4320
Вытворца УралАЗ
Гады выпуску 1977–ц.ч.
Храналогія
Урал-375Д Урал Next
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Урал-4320 на Вікісховішчы

Урал-4320 — савецкі і расійскі буйнатанажны грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці падвойнага прызначэння. Выпускаецца з 1977 года на Уральскім аўтамабільным заводзе ў Міясе (Расія).

Гэта чацвёрты па распаўсюджанасці грузавы аўтамабіль у Расіі: станам на 1.01.2024 года зарэгістравана 58 773 машыны гэтай мадэлі[1].

Першапачаткова Урал-4320 камплектаваўся атмасферным дызельным рухавіком КамАЗ-740 магутнасцю 210 к.с. Пасля пажару на заводзе рухавікоў КамАЗ у 1993 годзе і спынення паставак грузавікі сталі абсталёўваць дызелямі ЯМЗ-236 і ЯМЗ-238. Мадыфікацыі з ЯМЗ-236 выпускаліся з маторным адсекам зыходнага памеру (вонкава адрозніваліся размешчаным на правым крыле паветраным фільтрам), для ўсталявання буйнейшага рухавіка ЯМЗ-238 маторны адсек быў падоўжаны. З сярэдзіны 2000-х усе грузавікі сямейства "Урал-4320" сталі камплектаваць кабінамі з падоўжанай маскай незалежна ад мадэлі рухавіка[2].

Памер шын — 14.00 R20 (370 R508). Мадэль АГ-25 выпускаюцца заводамі Кама, Росава. Мадэль Я-307М выпускаюцца заводамі Белшына, Росава.

Тэхнічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
Мадэль 4320-0111-61[3] 4320-0111-73[4] 4320-0911-60[5] 4320-0911-72[6]
Габарыты, мм 8490х2820х3095 9545х2820х3095
Колавая база, мм 3800+1400 4555+1400
Даўжыня грузавой платформы, мм 4600 5660
Грузападымальнасць, кг 6000 6500 10000 10500
Падрыхтаваная маса, кг 9010 8725 9710 9410
Дазволеная маса, кг 15235 15450 19935 20135
Маса прычэпа, кг 11500
Рухавік
Тып V-падобны, дызельны, з турбанаддзіманнем радны, дызельны, з турбанаддзіманнем V-падобны, дызельны, з турбанаддзіманнем радны, дызельны, з турбанаддзіманнем
Аб'ём, л 11,15 6,65 11,15 6,65
Магутнасць 228 к.с. пры 2100 аб/хв 273 к.с. пры 2300 аб/хв 228 к.с. пры 2100 аб/хв 273 к.с. пры 2300 аб/хв
Макс. круцільны момант 90 кгс*м пры 1100-1500 аб/хв 120 кгс*м пры 1300-1600 аб/хв 90 кгс*м пры 1100-1500 аб/хв 120 кгс*м пры 1300-1600 аб/хв
Каробка перадач механічная, 5-ст.
Раздатачная каробка 2-ст., з міжвосевым дыферэнцыялам (вышэйшая перадача — 1,04, ніжэйшая перадача — 2,15)
Вядучыя масты Перадатачны лік 7,49
Макс. хуткасць, км/г 85
Урал-4420
Урал-5557
Урал-43206
Урал-3255

У мадэльны шэраг уваходзяць бартавыя грузавікі (як з колавай формулай 6х6, так і 4х4), седлавыя цягачы, самазвалы, вахтавыя аўтобусы і шасі.

Седлавы цягач з колавай формулай 6х6.

Самазвал колавай формулы 6х6.

Двухвосевы варыянт аўтамабіля (колавая формула 4х4).

Вахтавы аўтобус. Колькасць месцаў — 20-22.

Зноскі

  1. Количество грузовых машин в России достигло 2,47 млн ед. (руск.). avtostat-info.com (27 студзеня 2024). Праверана 28 студзеня 2024.
  2. Автозавод "Урал" снижает план выпуска грузовиков на 2022 год. И теперь ставка – на "классику" (руск.). abw.by (15 красавіка 2022). Праверана 16 красавіка 2022.
  3. Урал 4320 (Бортовой) 4320-0111-61 6x6 (руск.). uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.
  4. Урал 4320 (Бортовой) 4320-0111-73 6x6 (руск.). uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.
  5. Урал 4320 (Бортовой) 4320-0911-60 6x6 (руск.). uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.
  6. Урал 4320 (Бортовой) 4320-0911-72 6x6 (руск.). uralaz.ru. Праверана 16 красавіка 2022.