Урал Тансыкбаеў | |
---|---|
узб.: Oʻrol Tansiqboyev | |
Дата нараджэння | 1 (14) студзеня 1904[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1974[2][4][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, сцэнограф |
Жанр | жывапіс, графіка і сцэнаграфія |
Вучоба | |
Уплыў | Іван Сілыч Гарушкін-Саракапудаў[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Урал Тансыкба́еў[6] (узб.: Oʻrol Tansiqboyev; 1 (14) студзеня 1904[7][8][9] — 18 красавіка 1974) — узбекскі савецкі мастак казахскага паходжання, Народны мастак СССР (1963), правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1958).
Нарадзіўся ў Ташкенце. Скончыў сямігодку і працаваў на заводзе. У 1924—1928 гадах вучыўся ў студыі пры Музеі мастацтваў у Ташкенце. У 1928—1929 годзе вучыўся ў Пензенскім мастацка-педагагічным тэхнікуме ў І. С. Гарушкін-Саракапудава. З 1930 года жыў пераважна ў Ташкенце[10].
Памёр Урал Тансыкбаеў 18 красавіка 1974 года ў горадзе Нукус[9][7][8].
Першыя карціны Урала Тансыкбаева былі паказаны ў клубе завода, на якім ён працаваў. У мастацкіх выстаўках у СССР і за мяжой пачаў прымаць удзел у 1929 годзе. Творчасці мастака ўласцівы эпічная манументальнасць кампазіцыі, танальнае вырашэнне колеравага ладу, рэалістычнасць. Пісаў пераважна пейзажы, прысвечаныя прыродзе і людзям Узбекістана.
Сярод твораў Урала Тансыкбаева: «Узбечка» (1928), «Барвяная восень» (1931), «Ружовы пейзаж з фігурай хлопчыка» (1933), «Таполі» (1934), «Аўтапартрэт» (1935), «Вясновыя працы» (1938), «Вясна» (1947), «Высакагорны сенакос» (1954), «Раніца на Кайракумскай ГЭС» (1957), «Ля мора» (1960), «Возера ў Маргузор» (1969), «На Чарвакскай будоўлі» (1970), «Мая песня» (1972), цыкл «Родны Узбекістан» (1971—1972) і іншыя. Аформіў першы казахскі балет «Калмакар і Мамын» В. В. Веліканава ў Казахскім акадэмічным тэатры оперы і балета. У 1952—1954 гадах выканаў пано ў павільёне Узбекскай ССР на ВДНГ СССР у Маскве.
У 1932 годзе Урал Тансыкбаеў уваходзіў у склад арганізацыйнага камітэта Саюза мастакоў Узбекскай ССР і стаў яго членам і членам праўлення[9]. Старшыня праўлення Саюза мастакоў Узбекскай ССР у 1956—1960 гадах, член праўлення Саюза мастакоў СССР у 1957—1974 гадах, сакратар праўлення Саюза мастакоў СССР у 1957—1968 гадах[9]. У 1959—1972 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР[9].