Урбэн Жан Жазеф Левер'е | |
---|---|
фр.: Urbain Jean Joseph Le Verrier | |
![]() | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1811[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1877[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lucille Clotilde Choquet[d][8] |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, палітык, метэаролаг, пісьменнік |
Навуковая сфера | нябесная механіка, астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Émile Gautier[d][9] |
Вядомы як |
Нептун, Анамальнае зрушэнне перыгелія Меркурыя |
Член у |
|
Узнагароды | Залаты Медаль Каралеўскага Астранамічнага Таварыства (1868, 1876) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Урбэн Жан Жазеф Лувер'е (фр. Urbain Jean Joseph Le Verrier; (11 сакавіка 1811, Сен-Ло — 23 верасня 1877, Парыж) — французскі матэматык, які займаўся нябеснай механікай. Вялікую частку свайго жыцця прапрацаваў у Парыжскай абсерваторыі.
Скончыў Політэхнічную школу ў Парыжы (1833). 3 1854 дырэктар Парыжскай абсерваторыі.
Навуковыя працы па нябеснай механіцы і тэорыі руху вялікіх планет Сонечнай сістэмы. На аснове даследавання ўзбурэнняў Урана вызначыў (1846, незалежна ад Дж. К. Адамса) арбіту і становішча планеты, названай Нептунам (адкрыта ў 1846 нямецкім астраномам І. Г. Гале). Адкрыў векавы рух перыгелія Меркурыя, што знайшло тлумачэнне ў агульнай тэорыі адноснасці.
Найгалоўныя складанні Левер'е сабраны ў заснаваных ім «Annales de l’Observatoire de Paris», якіх ён паспеў выдаць 14 т. «Мемуараў» (1855—76), апроч «Назіранняў»; апошніх выдадзена 22 т. (1858—1867).
Левер'е быў узнагароджаны Залатым Медалем Каралеўскага Астранамічнага Таварыства ў 1868 годзе і зноў у 1876 годзе.