Усць-Каменагорск

Горад
Усць-Каменагорск
каз.: Өскемен
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Статус
абласны цэнтр
Вобласць
Каардынаты
Акім
Куат Тумабаеў
Заснаваны
Горад з
Плошча
543,15[1] км²
Вышыня цэнтра
283 ± 1 м
Тып клімату
рэзка-кантынентальны
Насельніцтва
339 900[2] чалавек (2017)
Нацыянальны склад
рускія 54,95 %
казахі 41,53 %
немцы 0,79 %
украінцы 0,49 %
татары 0,76 %
беларусы 0,12 %
азербайджанцы 0,24 %
карэйцы 0,18 %
іншыя 0,94 %
Этнахаронім
усць-каменагорцы, усць-каменагорац
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 +7 (7232)
Паштовы індэкс
F0*****[3]
Афіцыйны сайт
Усць-Каменагорск на карце Казахстана
Усць-Каменагорск (Казахстан)
Усць-Каменагорск

Усць-Каменагорск (каз.: Өскемен) — горад на ўсходзе Казахстана, адміністрацыйны цэнтр Усходне-Казахстанскай вобласці (з 1939 года).

Заснаваны ў 1720 годзе[4].

Прамысловасць

[правіць | правіць зыходнік]

У 1950-я гады пачалося асваенне рудных прыродных запасаў Алтая металургамі, гарнякамі і геолагаразведчыкамі, цэнтр гэтай дзейнасці размясціўся ў Усць-Каменагорску.

Сучасны Усць-Каменагорск — цэнтр каляровай металургіі Казахстана. У час Другой сусветнай вайны сюды эвакуіравана абсталяванне завода «Электрацынк» з Арджанікідзэ (цяпер расійскі Уладзікаўказ). Пачалося будаўніцтва першага ў Казахстане цынкавага электралітнага завода. Пасля вайны ў залік рэпарацый з Германіі сюды перавезена найноўшае абсталяванне Магдэбургскага цынкавага завода. У верасні 1947 года Усць-Каменагорскі цынкавы завод выдаў першыя зліткі металу, а ў 1952 годзе ператвораны ў свінцова-цынкавы камбінат (УК СЦК), які цяпер галаўное прадпрыемства холдынгу Казцынк, даччынай кампаніі швейцарскага канцэрна Glencore International.

У кастрычніку 1949 года выпусціў першую партыю сваёй прадукцыі Ульбінскі металургічны завод. Яго профіль — паліва для АЭС, уранавыя, берыліевых і іншыя рэдказямельныя металы і злучэнні. У 1965 годзе ў раёне Согра ўверх па Вуллі запушчаны тытана-магніевы камбінат з поўным цыклам вытворчасці тытана. За 18 кіламетраў на паўночны захад ад горада ў межах Бярозаўска-Белавусаўскага руднага поля размяшчаецца Белавусаўскае і Бярозаўскае радовішчы поліметалічных руд.

У 1952 годзе на Іртышы пабудавана Усць-Каменагорская ГЭС, у 1959 годзе адкрыты гарадская трамвайная сетка і выпусціў першую прадукцыю кандэнсатарны завод, а ў 1960 годзе запрацавала Бухтармінская ГЭС.

У 1953 годзе пачаў працаваць машынабудаўнічы завод (цяпер «Усходмашзавод»), які выпускае падземнае, горнае і іншае абсталяванне, а таксама тавары народнага спажывання.

Каб працаўладкаваць і жанчын, а таксама скіраваць развіццё горада на левы бераг Іртыша, у 1970 годзе закладзены «Камбінат шаўковых тканін» (КШТ).

З 2003 года дзейнічае першы і найбуйнейшы ў Казахстане аўтазборачны завод «Азія Аўта», які выпускае штогод больш за 10-30 тысяч легкавых аўтамабіляў і пазадарожнікаў.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Официальный сайт администрации ВКО
  2. Численность населения Республики Казахстан по полу в разрезе областей, городов, районов, районных центров и поселков на 1 июля 2017 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2017. Праверана 4 лютага 2018.
  3. Паштовыя індэксы УКО (Усць-Каменагорск)
  4. Город Усть-Каменогорск(недаступная спасылка). Государственный архив ВКО. Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2012. Праверана 16 лістапада 2012.