Горад
Уілмінгтан
Wilmington
| ||||||||||||||||||||||||
Уілмінгтан (англ.: Wilmington) — горад на паўночным усходзе ЗША, найбуйнейшы горад штата Дэлавэр. Насельніцтва ў межах горада каля 73 тыс. (2000), з прыгарадамі — да 500 тыс. (дзве траціны насельніцтва ўсяго штата). Горад з’яўляецца часткай агламерацыі Філадэльфіі.
Уілмінгтан размешчаны на правым беразе ракі Дэлавэр, паблізу ўпадзення ў яе рэк Крысцін і Брэндзіўайн (паміж якімі знаходзіцца цэнтральная частка горада). Уілмінгтан знаходзіцца ў паўночнай «гарлавіне» паўвострава Дэлавэр, які аднайменны штат дзеліць з Мэрылендам.
Дзякуючы блізкасці акіяна клімат у горадзе мяккі: сярэдняя тэмпература ў зімовыя месяцы −5—0 °C, з чэрвеня па верасень 15—20 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1086 мм, яны выпадаюць адносна раўнамерна на працягу ўсяго года.