Уільям Таўнсенд Айтан | |
---|---|
William Townsend Aiton | |
Дата нараджэння | 2 лютага 1766[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 9 кастрычніка 1849[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уільям Айтан |
Род дзейнасці | батанік, памолаг |
Навуковая сфера | Батаніка |
Месца працы | Каралеўскія батанічныя сады ў К’ю |
Член у | |
Узнагароды |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «W.T.Aiton».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Часам сустракаюцца іншыя пазначэнні: Ait.f., Aiton f. |
Уі́льям Та́ўнсенд А́йтан (англ.: William Townsend Aiton, 2 лютага 1766, К'ю, Лондан, Англія — 9 кастрычніка 1849) — англійскі батанік і садоўнік.
Сын і пераемнік Уільяма Айтана (1731—1793). Успадкаваў дырэктарскі пост у Каралеўскіх батанічных садах у К'ю.
Наказам караля Георга IV разбіў сады ў Брайтане і ў Букінгемскім палацы.
Падрыхтаваў і выпусціў у свет новае пашыранае выданне кнігі свайго бацькі «Hortus Kewensis» (5 volumes, London, 1810—1813).