Уільям Уіндам Грэнвіль (англ.: William Wyndham Grenville; 24 кастрычніка 1759 — 12 студзеня 1834) — 19-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі, знаходзіўся на пасадзе ў 1806—1807 гадах.
У 1789 годзе, перш чым заняць пасаду міністра ўнутраных спраў, ён нядоўга прабыў спікерам брытанскай палаты абшчын. Уільям Грэнвіль ужо стаў лідарам палаты лордаў, калі яго ў наступным годзе ўзвялі ў саслоўе пэраў як барона Грэнвіля Вотан Андэрвуда ў графстве Бекінгем.
У час сваёй службы ў міністэрстве Грэнвіль зблізіўся з апазіцыйным лідарам вігаў Чарльзам Джэймсам Фоксам, таму калі Піт вярнуўся да ўлады ў 1804 годзе, Грэнвіль адмовіўся ўвайсці ў новы кабінет. Услед за смерцю Піта ў 1806 годзе Уільям стаў кіраўніком «Урада ўсіх талентаў».