Уільям Чамберс

Уільям Чамберс
William Chambers
Дата нараджэння 23 лютага 1723(1723-02-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1796(1796-03-08)[2][4][…] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Selina Innes[d]
Альма-матар
Працы і дасягненні
Член у
Працаваў у гарадах Лондан
Уплыў Жак Франсуа Бландэль
Уплыў на James Gandon[d]
Узнагароды
рыцар-бакалаўр Knight Officer of the Order of the Polar Star

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1776)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сомерсет-хаус

Уільям Чамберс (англ. Sir William Chambers, 23 кастрычніка 1723 г. Гётэбарг — пам. 8 сакавіка 1796 г. Лондан) — шатландскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму ў архітэктуры.

У.Чамберс нарадзіўся ў сям’і гандляроў, якая перасялілася ў яго дзяцінстве ў Іаркшыр. З 1740 года знаходзіцца пры Шведскай Ост-Індскай кампаніі. Здзяйсняе паездкі на Усход, пры гэтым вывучае ў Кітаі мясцовае дойлідства і планіроўку садоў і паркаў.

Пасля вяртання ў Еўропу Чамберс наведвае ў 1749 годзе парыжскую Школу мастацтваў, дзе вучыцца ў Жака-Франсуа Бландэля. Наступныя 5 гадоў ён праводзіць у Рыме, вывучае антычнае мастацтва і школы Рэнесансу. У 1755 ён прыязджае ў Англію. У наступныя гады У. Чамберс (нароўні з Робертам Адамам) быў найбуйнейшым лонданскім дойлідам, асабістым архітэктарам Аўгусты Саксен-Гоцкай, прынцэсы Уэльскай. Яна пашырыла Каралеўскія батанічныя сады ў К’ю, дзе Чамберс пабудаваў шэраг збудаванняў (Вялікую пагаду і іншыя). У 1776—96 гг. узвёў новы будынак Сомерсет-хауса ў Лондане.

З 1768 года Чамберс — член Каралеўскай акадэміі мастацтваў, займаў таксама пасаду каралеўскага генерал-інтэнданта па будаўніцтве.

Зноскі

  1. William Chambers
  2. а б William Chambers // Нацыянальны музей Швецыі — 1792. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #119435586 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Sir William Chambers // StructuraeRatingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Summerson, John (1970). Architecture in Britain, 1530 to 1830. Pelican History of Art. Harmondsworth: Penguin Books.
  • Amherst, Alicia (2006) [1910]. A History of Gardening in England (3rd ed.). Whitefish, Montana: Kessinger Publishing.
  • Blomfield, Sir F. Reginald; Thomas, Inigo, Illustrator (1972) [1901]. The Formal Garden in England, 3rd ed. New York: McMillan and Co.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  • Clifford, Derek (1967). A History of Garden Design (2nd ed.). New York: Praeger.
  • Gothein, Marie-Luise Schröeter; Wright, Walter P.; Archer-Hind, Laura; Alden Hopkins Collection (1928) [1910]. History of Garden Art. Vol. 2. London & Toronto, New York: J. M. Dent; 1928 Dutton. ISBN 978-3-424-00935-4. 945 pages Publisher: Hacker Art Books; Facsimile edition edition (June 1972) ISBN 0878170081; ISBN 978-0878170081.
  • Gothein, Marie. Geschichte der Gartenkunst. München: Diederichs, 1988 ISBN 978-3-424-00935-4.
  • Hadfield, Miles (1960). Gardening in Britain. Newton, Mass: C. T. Branford.
  • Hussey, Christopher (1967). English Gardens and Landscapes, 1700–1750. Country Life.
  • Hyams, Edward S.; Smith, Edwin, photos (1964). The English Garden. New York: H.N. Abrams.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)