Уічыта-Фолс
| ||||||||||||||||||||||
Уічыта-Фолс[7] (англ.: Wichita Falls) — горад на поўдні ЗША, у штаце Тэхас, на рацэ Уічыта. Насельніцтва 107 000 чалавек (2006). Цэнтр сельскагаспадарчага (бавоўнік, збожжавыя) і нафтаздабываючага раёна. Нафтаперапрацоўчая, хімічная, харчовая, шкляная, электратэхнічная прамысловасць; вытворчасць горнага абсталявання.