Тарпеда | |||
---|---|---|---|
Заснаваны | 1947 | ||
Горад | Мінск, Беларусь | ||
Стадыён |
ФК «Мінск» Умяшчальнасць: 3000 |
||
Чэмпіянат | Другая ліга | ||
2023 | 4 месца ў Мінскім дывізіёне | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
«Тарпеда» — беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 1947 годзе. У 1992—2004 і 2018—2019 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час гуляе ў Другой лізе.
У савецкія часы клуб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 года «Тарпеда» удзельнічала ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы поспех клуб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацвёртае месца.
У 2005 клуб з-за фінансавых цяжкасцей перайшоў у Другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасля гэтага «Тарпеда» спыніла сваё існаванне. База клуба была перададзена новаму клубу, які ўтварыўся на аснове мінскай «Змены», — «Мінску». У 2007 клуб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянаце Мінска (чацвёрты ўзровень беларускіх ліг).
У лютым 2014 года клуб атрымаў пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі[1]. У красавіку 2014 года «Тарпеда» папоўніла склад удзельнікаў Другой лігі[2]. У ліпені 2015 года стала вядома аб пачатку супрацоўніцтва «Тарпеда» з расійскай кампаніяй «Мирком»[3]. Неўзабаве склад «Тарпеда» папоўніў шэраг моцных для ўзроўня Другой лігі ігракоў, і сталічная каманда здолела выйсці ў фінальны этап, апынуўшыся вышэй за аднаго з галоўных фаварытаў сезона пінскую «Хвалю». У фінальным этапе «Тарпеда» таксама выступала паспяхова і ўжо за два туры да фінішу гарантавала выхад у Першую лігу. Паражэнне ў апошнім туры, аднак, адкінула мінчан на выніковы трэці радок.
У Першай лізе каманда значна абнавіла склад, запрасіўшы ў склад у асноўным маладых ігракоў, якія не праходзілі ў склад клубаў Вышэйшай лігі. Галоўным трэнерам стаў Павел Бацюта. Аднак, каманда хутка апынулася ў канцы турнірнай табліцы, пасля чаго ўлетку галоўным трэнерам замест Бацюты стаў Андрэй Пышнік, а каманда папоўнілася шэрагам новых ігракоў. У выніку, «Тарпеда» здолела ўзняцца ў табліцы на 9-ы радок з 14.
У сезоне 2017 «Тарпеда» стала адным з галоўных прэтэндэнтаў на выхад у Вышэйшую лігу. Аднак, паражэнне ў апошнім туры ад «Промня» (0:2) пакінула тарпедаўцаў на трэцім месцы.
У сакавіку 2018 года, пасля таго як «Крумкачы» не былі дапушчаны да ліцэнзавання ў Вышэйшай лізе на сезон 2018, «Тарпеда» атрымала месца ў элітным дывізіёне. Каманда доўгі час ішла ўнізе табліцы, аднак за тур да фінішу забяспечыла месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон.
У сезоне 2019, пасля неблагога пачатку (перамога над «Іслаччу» і нічыя з «Віцебскам») справы ў каманды пайшлі горш, яна апынулася ў канцы табліцы. У маі 2019 года асноўны спонсар «Тарпеда», Міхаіл Міраненкаў, адмовіўся ад фінансавання каманды, і амаль два месяцы яна існавала без грошай. У ліпені футбалісты сталі масава пакідаць клуб, аднак дырэктар Андрэй Салангін намагаўся знайсці фінансаванне і магчымасць працягнуць выступаць у чэмпіянаце. У двух апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу, з вопытных былі толькі капітан Сяргей Лынько і малдаўскі легіянер Яўген Аанча, які нядаўна папоўніў склад. Неўзабаве пасля паражэння ў Кубку ад БАТЭ, 6 жніўня, клуб афіцыйна абвясціў аб зняцці з чэмпіянату[4]. Паколькі «Тарпеда» правяло палову матчаў, то ў застаўшыся матчах яму было залічана тэхнічнае паражэнне 0:3.
У красавіку 2020 года «Тарпеда» планавала заявіцца ў Другую лігу[5], аднак не трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў[6]. Каманды «Тарпеда» працягвалі выступаць на аматарскім і юнацкім узроўнях.
У пачатку сезона 2021 года фан-рух клуба адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[7].
У сакавіку 2022 года «Тарпеда» далучылася да ліку ўдзельнікаў Другой лігі[8]. У дывізіёне горада Мінска каманда доўгі час ішла ўверсе табліцы, аднак у выніку саступіла асноўным канкурэнтам, заняла трэцяе месца і не здолела выйсці ў фінальны этап.
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Першая (Д1) | 10 | 15 | 5 | 3 | 7 | 15–17 | 13 | Чвэрцьфінал | |
1992/93 | Першая (Д1) | 9 | 32 | 10 | 10 | 12 | 29–33 | 30 | 1/16 фіналу | |
1993/94 | Першая (Д1) | 6 | 30 | 9 | 15 | 6 | 18–18 | 33 | Чвэрцьфінал | |
1994/95 | Першая (Д1) | 6 | 30 | 11 | 10 | 9 | 36–29 | 32 | 1/8 фіналу | |
1995 | Першая (Д1) | 9 | 15 | 5 | 3 | 7 | 12–27 | 18 | 1/16 фіналу | |
1996 | Першая (Д1) | 12 | 30 | 7 | 8 | 15 | 32–53 | 29 | 1/8 фіналу | |
1997 | Першая (Д1) | 8 | 30 | 12 | 6 | 12 | 45–43 | 42 | 1/8 фіналу | |
1998 | Вышэйшая (Д1) | 7 | 28 | 12 | 8 | 8 | 44–22 | 44 | Паўфінал | Змена назваў ліг |
1999 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 30 | 10 | 5 | 15 | 31–47 | 35 | Фіналіст | |
2000 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 30 | 13 | 10 | 7 | 45–28 | 49 | 1/8 фіналу | |
2001 | Вышэйшая (Д1) | 8 | 26 | 10 | 7 | 9 | 31–32 | 37 | 1/8 фіналу | |
2002 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 26 | 15 | 6 | 5 | 30–16 | 51 | 1/8 фіналу | |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 4 | 30 | 19 | 7 | 4 | 54–20 | 64 | 1/16 фіналу | |
2004 | Вышэйшая (Д1) | 6 | 30 | 13 | 7 | 10 | 37–31 | 46 | 1/8 фіналу | Адмова і пераход у Другую лігу |
2005 | Другая (Д3) | 1 | 26 | 22 | 4 | 0 | 75–9 | 70 | 1/32 фіналу | Выхад у Першую лігу |
2006 | Клуб спыніў існаванне | |||||||||
2007 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 5 | 20 | 8 | 3 | 9 | 37–42 | 27 | ||
2008 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 5 | 14 | 4 | 3 | 7 | 19–33 | 15 | ||
2009 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 3 | 1/32 фіналу | |||||||
2010 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 4 | 18 | 10 | 2 | 6 | 35–17 | 32 | 1/32 фіналу | |
2011 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 1 | ||||||||
2012 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 3 | 14 | 7 | 2 | 5 | 25–20 | 23 | ||
2013 | Чэмпіянат Мінска (Д4) | 9 | 22 | 7 | 4 | 11 | 36–38 | 25 | ||
2014 | Другая — Б (Д3) | 6 | 22 | 8 | 5 | 9 | 28–26 | 29 | 1/64 фіналу | |
Матчы за 11 месца[A] | 12 | 2 | 0 | 2 | 0 | 4–4 | ||||
2015 | Другая — Б (Д3) | 4 | 18 | 10 | 4 | 4 | 27–13 | 34 | 1/32 фіналу | Выхад у фінальны этап |
Фінальны этап | 3 | 14[B] | 7 | 4 | 3 | 21–13 | 25 | Выхад у Першую лігу | ||
2016 | Першая (Д2) | 9 | 26 | 9 | 6 | 11 | 35–36 | 33 | 1/16 фіналу | |
2017 | Першая (Д2) | 3 | 30 | 17 | 6 | 7 | 60–29 | 57 | 1/16 фіналу | Атрыманне месца ў Вышэйшай лізе |
2018 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 30 | 6 | 6 | 18 | 20–41 | 24 | 1/8 фіналу | |
2019 | Вышэйшая (Д1) | 16 | 30 | 1 | 3 | 26 | 4–63 | 6 | 1/8 фіналу | Зняцце з чэмпіянату[C] |
2022 | Другая — Мінск (Д3) | 3 | 16 | 10 | 3 | 3 | 29–16 | 33 | 1/64 фіналу | |
2023 | Другая — Мінск (Д3) | 4 | 16 | 8 | 5 | 3 | 33–35 | 29 | 1/128 фіналу |