Пасёлак гарадскога тыпу
Фалёнкі
| ||||||||||||||||||||||||||||
Фалёнкі (руск.: Фалёнки) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Фалёнскага раёна і Фалёнскага гарадскога паселішча. За 151 км ад горада Кіраў. Вёска Фалёнкі была заснавана ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў, у вотчыне Верхачапецкага манастыра. У 1898 годзе пабудавана чыгуначная станцыя, а разам з ёй станцыйны пасёлак. У 1913 годзе пры станцыі пабудаваны драўляны храм Георгія Перамаганосца. У 1918 годзе пасёлак становіцца цэнтрам воласці, у 1929 годзе — цэнтрам Фалёнскага раёна. У 1957 годзе Фалёнкі атрымалі статус рабочага пасёлка. У 1996 годзе рашэннем Кіраўскай абласной думы аднесены да пасёлка гарадскога тыпу.