Фернанда Кардэналь | |
---|---|
ісп.: Fernando Cardenal | |
Дата нараджэння | 26 студзеня 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 2016[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Партыя | |
Род дзейнасці | каталіцкі святар, палітык |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фернанда Кардэналь (ісп.: Fernando Cardenal, 26 студзеня 1934[1], Гранада, Нікарагуа — 20 лютага 2016[1], Манагуа, Нікарагуа) — нікарагуанскі рэвалюцыянер і езуіцкі святар, які стаў, як і яго брат Эрнеста, членам СФНВ. Сваяк Антоніа Кардэналя. Міністр адукацыі ва ўрадзе сандзіністаў (1984—1990).
Нарадзіўся ў багатай сям’і ў нікарагуанскай Гранадзе. Ён уступіў у ордэн езуітаў, а пазней разам са сваім старэйшым братам Эрнеста далучыўся да паўстанцаў-сандзіністаў. Пасля звяржэння дыктатара Анастасія Самосы ў 1979 г. бацька Фернанда ўзначаліў кампанію ліквідацыі непісьменнасці, а ў 1984 г. атрымаў пасаду міністра адукацыі Нікарагуа.
Быў забаронены да служэння папам Янам Паўлам II, так як царква Нікарагуа і ордэн езуітаў самі адмаўляліся гэта зрабіць. У якасці падставы было абвешчана, што каталіцкая царква не дабраслаўляе сваіх клерыкаў займацца актыўнай палітычнай дзейнасцю. Святар быў забаронены да служэння і выключаны з ордэна езуітаў, з якім ён, зрэшты, захаваў добрыя адносіны.
У 1990 г. ён пакінуў міністэрскую пасаду і дыстанцаваўся ад сандзіністаў, заявіўшы, што гэтая партыя «адышла ад прынцыпаў рэвалюцыі».
У 1996 г. — пасля выпрабавальнага перыяду — ён быў ізноў прыняты ў ордэн езуітаў. Да 2011 г. узначальваў нацыянальны адукацыйны рух «Fe y Alegría» («Вера і радасць»), галоўнай мэтай якога было «несці асвету ў самыя шырокія масы».