Горад
|
Сцяг |
У старой частцы Феса
|
|
Фес або Фез (араб. فاس, фр.: Fès) — найстарэйшы з чатырох імперскіх гарадоў Марока, найбуйнейшы на захадзе Афрыкі цэнтр ісламскай культуры і адукацыі. Насельніцтва Феса, паводле перапісу насельніцтва 2010 складае 1.000.000 чалавек. Гэта 4-ты па велічыні горад Марока пасля Касабланкі, Рабата і Маракеша.
Паселішча на ўсходнім беразе ракі Фес было заснавана каля 789 г. Ідрысам I, на супрацьлеглым боку ракі — праз 20 гадоў сынам Ідрысам II, які зрабіў Фес сталіцай дзяржавы Ідрысідаў. Альмаравіды ў XI стагоддзі аб’ядналі абедзве часткі горада, а пры Альмахадах у канцы XII стагоддзя Фес зрабіўся адным з буйнейшых (калі не найбуйнейшым) горадам усяго ісламскага свету. У сярэдзіне XIV стагоддзя Марыніды аднавілі Фес як сталіцу Марока і ўпрыгожылі яго новымі будынкамі.
- Djenné[d], Малі (1997)[3]
- Ngaparou[d], Сенегал (2009)[3]
- Trarza Region[d], Маўрытанія (2009)[3]
- Бабо-Дыўласо[d], Буркіна-Фасо (2005)[3][4]
- Барселона, Іспанія (2009)[3]
- Кайруан, Туніс (22 кастрычніка 1965)[3][4]
- Картахена, Калумбія (1993)[3]
- Каімбра, Партугалія (4 ліпеня 1988)[3][5]
- Кордава, Іспанія (12 чэрвеня 1990)[3][6][…]
- Кракаў, Польшча (13 сакавіка 1986)[3][7][…]
- Лахор, Пакістан (1988)[3]
- Манпелье, Францыя (14 чэрвеня 2003)[3][4][…]
- Наблус, Дзяржава Палесціна (1990)[3]
- Руфікс[d], Сенегал (2007)[3]
- Сен-Луі, Сенегал (16 снежня 1979)[3][4][…]
- Сент-Эцьен, Францыя (2006)[3]
- Страсбур, Францыя (1998)[3][4][…]
- Сувон, Паўднёвая Карэя (21 лютага 2003)[3][4]
- Тлемсен, Алжыр
- Усходні Іерусалім, Дзяржава Палесціна (7 мая 1982)[3][4]
- Фларэнцыя, Італія (7 верасня 1961)[3][8][…]
- Чэнду, Кітай (29 снежня 2015)[9][10]
Зноскі