Фетлворк Гебрэгзіабхер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1961[1] ці XX стагоддзе | ||||||
Партыя | НФВТ | ||||||
Член у |
Фетлворк Гебрэгзіабхер (нар. 1960 альбо 1961) — эфіопа-тыграйскі палітык, член Народнага фронта вызвалення Тыграя[3], былы міністр гандлю і прамысловасці Эфіопіі (з кастрычніка 2018 года[4] па студзень 2020 года[5]).
Фетлворк нарадзілася ў 1960 альбо 1961 годзе. У 1979 годзе ўступіла ў Народны фронт вызвалення Тыграя. У пачатку 2000-х гадоў атрымала ступень магістра ў Лонданскай школе эканомікі[3].
У 2006[3] і 2010[6] гадах абіралася ў Цэнтральны Камітэт партыі. У 2015 годзе Фетлворк стала членам Выканаўчага камітэта НФВТ і на працягу 2015—2017 гадоў прызначалася на іншыя кіруючыя пасады. У лістападзе 2017 года была абрана намеснікам старшыні НФВТ[3]. Яна стала першай жанчынай, якая заняла гэтую пасаду і пераабралася ў кастрычніку 2018 года[7].
У кастрычніку 2018 года падчас перастановак у кабінеце прэм’ер-міністра Эфіопіі Абія Ахмеда[8] стала міністрам гандлю і прамысловасці[4]. У студзені 2020 года была заменена на Мелаку Алебель[5]. Фетлворк заявіла, што не атрымлівала ніякіх негатыўных ацэнак эфектыўнасці ні ад Абія, ні ад Кабінета міністраў. Яна інтэрпрэтавала сваю замену як матываваную адмову НФВТ далучыцца да Партыі росквіту[9].
З пачаткам Тыграйскага канфлікту засталася ў шэрагах НФВТ і падтрымала Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.
{{cite news}}
: Неадпаведнасць часу ў |archive-date=
/ |archive-url=
; прапануецца 1 студзеня 2021 (даведка)
{{cite news}}
: Неадпаведнасць часу ў |archive-date=
/ |archive-url=
; прапануецца 31 снежня 2020 (даведка)