| |||||
Гімн: «De Vlaamse Leeuw» | |||||
Заснавана | 862 | ||||
Афіцыйная мова | Нідэрландская | ||||
Сталіца | Брусель[1] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Антверпен, Гент, Бругэ, Лёвен, Мехелен | ||||
Форма кіравання | Парламентарная манархія | ||||
Міністр-прэзідэнт | Крыс Петэрс | ||||
Плошча • Усяго |
13.522 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Шчыльнасць |
6.350.765 чал. 470 чал./км² | ||||
Этнахаронім | Фламандцы | ||||
Валюта | Еўра (€, EUR) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .be, .eu | ||||
Тэлефонны код | +32 | ||||
Часавы пояс | +1 | ||||
|
Фла́ндрыя (ⓘ; фр.: Flandre) ці Фламандскі рэгіён (нідэрл.: Vlaams Gewest, фр.: Région flamande) — суб’ект федэрацыі разам з Брусельскай сталічнай акругай і Валоніяй. Фландрыя знаходзіцца на поўначы Бельгіі і мае плошчу 13 522 км² (44,29% усёй краіны).
Фландрыя складаецца з пяці правінцый, дзе размаўляюць на нідэрландскай мове.
Варта звярнуць увагу на тое, што тэрмін «Фландрыя» часам выкарыстоўваецца як назва гістарычнага рэгіёна, межы якога не супадаюць з межамі сучаснай адміністрацыйнай адзінкі Бельгіі. Так, у склад Фламандскага герцагства ўваходзілі землі, якія цяпер належаць Францыі і Нідэрландам.
Фландрыя паходзіць з назвы графства Фландрыя, а само імя графства ўпершыню згадваецца ў 1237 годзе. Этымалагічна слова звязанае з «Flandr», што на старанідэрландскай мове літаральна значыць «той, які затоплены/затопленае месца»[1].
Пяць правінцый Фландрыі:
Правінцыі, у сваю чаргу, падзяляюцца на муніцыпалітэты.
Брусельская сталічная акруга з’яўляецца анклавам, якая ляжыць у межах Фламандскага Брабанта і не ўваходзіць у склад Фламандскай акругі, аднак менавіта Брусель з’яўляецца сталіцай Фландрыі.
Сярод найбуйнейшых гарадоў Фландрыі значацца (на 2007 год)[2]:
Афіцыйнай мовай Фламандскай акругі з’яўляецца нідэрландская мова, якая з-за мясцовых асаблівасцей часта называецца фламандскай мовай. Французская мова шырока распаўсюджаная ў грамадскім жыцці Фландрыі, таксама выкарыстоўваецца як адміністрацыйная мова ў абмежаванай колькасці муніцыпалітэтаў з так званымі моўнымі адрозненнямі (дзе пражываюць носьбіты болей чым адной мовы). У першую чаргу гэта адносіцца да Брусельскай сталічнай акругі і памежных з Валоніяй рэгіёнаў.
Нягледзячы на існаванне афіцыйнай літаратурнай моўнай нормы («усеагульная нідэрландская мова» (AN, Algemeen Nederlands)), якая выкарыстоўваецца ў афіцыйным справаводстве, у адукацыі, на радыё і тэлебачанні, у Фландрыі ў паўсядзённым жыцці шырока выкарыстоўваюцца дыялектызмы — рэгіяналізмы, якія ў сукупнасці дазваляюць сцвярджаць пра існаванне фламандскай мовы (правільна казаць, фламандскі варыянт нідэрландскай мовы). Лінгвісты вылучаюць наступныя агульныя адметнасці моў у Фландрыі і Нідэрландах:
— лексіка фламандскай мовы перажыла значны ўплыў французскай мовы (напрыклад, фламандскае chauffage, garagist, justitiepaleis, fruitsap супраць verwarming, garagehouder, gerechtshof, vruchtensap у нідэрландскай мове адпаведна);
— адваротны працэс пурызму (рэакцыя супраць значнага ўплыву французскай мовы): фламандскія словы voetpad, aanhouden, dagorde, 'omzendbrief і нідэрландскія адпаведнікі trottoir, arresteren, agenda, circulaire;
— выкарыстоўванне архаізмаў, такіх як geschenk, nagerecht, zenden, venster у Фландрыі пры ўжыванні адпаведна cadeau, dessert, sturen, raam у Нідэрландах.
Акрамя вышэй адзначаных лексічных асаблівасцей, існуюць таксама адрозненні ў вымаўленні гукаў (у першую чаргу зычнага g), у граматыцы (напр., для ўтварэння памяншальна-ласкальнай формы назоўнікаў у Фландрыі выкарыстоўваецца суфікс — ke, у той час як правілы стандартнай нідэрландскай мовы вымагаюць суфікс — tje\je (kamerke vs kamertje: пакойчык; manneke vs mannetje чалавечак), у сінтаксісе (парадак слоў у складаных сказах) і інш.
Варта адзначыць, што роля дыялектаў у Фландрыі значна вышэйшая, чым у Нідэрландах. Звязана гэта з тым, што пазіцыя стандартнай (літаратурнай) мовы ў нідэрландскіх правінцыях мае больш глыбокія гістарычныя карані[3].