Флоранс Манада

Флоранс Манада
фр.: Florence Masnada
Род дзейнасці sportsperson, гарналыжніца
Дата нараджэння 16 снежня 1968(1968-12-16) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Флоранс Манада (фр. Florence Masnada, нар. 16 снежня 1968 года, Візій) — французская гарналыжніца, прызёр Алімпійскіх гульняў і чэмпіянату свету, пераможца этапа Кубка свету. Універсал, паспяхова выступала ва ўсіх дысцыплінах гарналыжнага спорту.

У Кубку свету Манада дэбютавала 20 снежня 1988 года, у студзені 1995 года атрымала сваю адзіную ў кар'еры перамогу на этапе Кубка свету, у супергіганце. Акрамя гэтага, мае на сваім рахунку 7 пападанняў у тройку лепшых на этапах Кубка свету, большасць з якіх - у хуткасных дысцыплінах. Лепшым дасягненнем у агульным заліку Кубка свету, з'яўляецца для Маснады 11-е месца ў сезоне 1996/97. У сезоне 1990/91 заваявала малы Крыштальны глобус, у заліку камбінацыі.

На Алімпійскіх гульнях 1992 года ў Альбервілі заваявала бронзавы медаль у камбінацыі, была 19-й у супергіганце, таксама стартавала ў слаламе, але сышла з дыстанцыі.

На Алімпійскіх гульнях 1994 года ў Лілехамеры заняла 13-е месца ў хуткасным спуску 14-е месца ў супергіганце і 7-е месца ў камбінацыі, акрамя таго, стартавала ў слаламе, але сышла з дыстанцыі ў першай спробе.

На Алімпійскіх гульнях 1998 года ў Нагана заваявала бронзавы медаль у хуткасным спуску, акрамя гэтага, была 18-й у супергіганце і 6-й у камбінацыі.

За сваю кар'еру ўдзельнічала ў чатырох чэмпіянатах свету, на чэмпіянаце свету 1999 года заваявала бронзу ў камбінацыі.

Выкарыстоўвала лыжы вытворчасці фірмы Salomon. Завяршыла спартовую кар'еру ў 1999 году, у далейшым працавала спартовым тэлекаментатарам канала Eurosport.

У 1998 годзе ўдзельнічала ў шоў «Форт Баяр», з камандай выйграла суму, роўную 96010 франкаў (сучасныя 14637 еўра).

Зноскі