Формула поўнага матэматычнага спадзявання — закон тэорыі імавернасцей, які звязвае матэматычнае спадзяванне выпадковай велічыні з умоўным матэматычным спадзяваннем.
Няхай
— поўная група падзей, такая што
для ўсіх
Тады для ўсякай выпадковай велічыні
, у якой існуюць адпаведныя матэматычныя спадзяванні, праўдзіцца роўнасць[1]
![{\displaystyle \mathbb {E} [X]=\sum _{k=1}^{n}P(E_{k})\mathbb {E} [X|E_{k}].}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/c349ad8204198c9eb800ba0335cfb035e8255e51)
Доказ формулы вынікае з азначэння ўмоўнага матэматычнага спадзявання:
![{\displaystyle \mathbb {E} [X|E_{k}]={\frac {1}{P(E_{k})}}\int _{E_{k}}X(\omega )dP(\omega ).}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/2823de2a2659c7487d6cdf9caaebeae5a7c172ef)
Карыстаючыся тым, што
— поўная група падзей і азначэннем вышэй, атрымліваем[1]
![{\displaystyle \mathbb {E} [X]=\int _{\Omega }X(\omega )dP(\omega )=\sum _{k=1}^{n}\int _{E_{k}}X(\omega )dP(\omega )=\sum _{k=1}^{n}P(E_{k})\mathbb {E} [X|E_{k}].}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/577e2c7d706f899a8ea060123eaa81eef4a633f9)
Няхай толькі два заводы пастаўляюць электрычныя лямпачкі на рынак. Лямпачкі з завода
працуюць у сярэднім 5000 гадзін, а лямпачкі з завода
— у сярэднім 4000 гадзін. Вядома, што завод
пастаўляе 60 % ад агульнай колькасці даступных лямпачак. Якое матэматычнае спадзяванне часу дзеяння выпадкова набытай лямпачкі?
Скарыстаўшы формулу поўнага матэматычнага спадзявання, атрымліваем:
![{\displaystyle {\begin{aligned}\mathbb {E} [L]&=\mathbb {E} [L\mid X]\operatorname {P} (X)+\mathbb {E} [L\mid Y]\operatorname {P} (Y)\\[3pt]&=5000(0.6)+4000(0.4)\\[2pt]&=4600,\end{aligned}}}](https://wikimedia.org/api/rest_v1/media/math/render/svg/d4002a22bcbe5e3f5c356ce1db8cf803212a04c5)
дзе
— матэматычнае спадзяванне часу дзеяння лямпачкі;
— імавернасць таго, што набытая лямпачка была зроблена на заводзе 
— імавернасць таго, што набытая лямпачка была зроблена на заводзе 
— матэматычнае спадзяванне часу дзеяння лямпачкі, зробленай на заводзе 
— матэматычнае спадзяванне часу дзеяння лямпачкі, зробленай на заводзе 
Такім чынам, выпадкова набытая лямпачка мае матэматычнае спадзяванне часу дзеяння, роўнае 4600 гадзінам.