Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ

Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ
Goethe-Universität Frankfurt am Main
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Goethe-Universität Frankfurt am Main
Міжнародная назва Goethe University Frankfurt am Main
Заснаваны 1912/1914
Тып Дзяржаўны
Прэзідэнт Вернер Мюллер-Эстэрл (Werner Müller-Esterl)
Студэнты 43 065 (зіма 2012/2013)
Прафесары 650 (2012)
Краіна
Размяшчэнне Франкфурт-на-Майне, Германія
Сайт www.goethe-university-frankfurt.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ (ням.: Goethe-Universität Frankfurt am Main) — універсітэт у Франкфурце-на-Майне. Быў заснаваны ў 1912 і адкрыты ў 1914 годзе. Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых універсітэтаў Германіі па колькасці навучэнцаў. Тут вучацца больш за 43 000 студэнтаў. Больш за 500 прафесараў займаюцца выкладаннем і даследаваннямі. 16 факультэтаў прапануюць 170 вучэбных спецыяльнасцей.

Месцазнаходжанне

[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт мае 4 кампусы:

  • Кампус Бокенхайм: матэматыка, інфарматыка, універсітэцкая бібліятэка і вялікая частка мова- і культуразнаўства
  • Кампус Рыдберг: фармацыя, фізіка, хімія, біялогія, геаграфія, біяхімія
  • Кампус Вестэнд: тэалогія, філасофія, гісторыя, філалогія, археалогія, права, эканоміка, сацыяльныя навукі, выхаванне, псіхалогія, антропагеаграфія, большая частка адміністрацыі ўніверсітэта
  • Кампус Нідэррад: медыцына, універсітэцкая клініка

Планавалася, што кампус Бокенхайм спыніць сваю дзейнасць да 2017 года, а факультэты, размешчаныя там, будуць перанесены ў Рыдберг і Вестэнд. Станам на 2023 год факультэт інфарматыкі і матэматыкі ўсё яшчэ знаходзіцца ў кампусе Бокенхайм[2].

Універсітэт мае наступныя 16 факультэтаў:

  • юрыдычны
  • эканамічны
  • грамадскіх навук
  • педагагічны
  • псіхалогіі і спартыўных навук
  • евангелічнай тэалогіі
  • каталіцкай тэалогіі
  • філасофска-гістарычны
  • мовазнаўства і культуразнаўства
  • новай філалогіі
  • геолага-геаграфічны
  • інфарматыкі і матэматыкі
  • фізічны
  • біяхіміі, хіміі і фармацэўтыкі
  • біялагічны
  • медыцынскі

У час свайго заснавання Франкфурцкі ўніверсітэт быў першым універсітэтам Германіі, які поўнасцю фінансаваўся з прыватных сродкаў. Дзякуючы актыўнай падтрымцы обербургамістра Франца Адзікеса, прамыслоўцы Вільгельма Мертана і ахвяраванням грамадзян (было сабрана каля 14 мільёнаў залатых марак), у 1914 годзе кайзер Фрыдрых Вільгельм II дазволіў адкрыццё ўніверсітэта. У сваім першым зімнім семестры 1914/1915 універсітэт меў 50 прафесараў і 618 студэнтаў (з іх сто жанчын).

Нароўні з Берлінскім універсітэтам Франкфурцкі ўніверсітэт меў найлепшае фінансаванне сярод усіх універсітэтаў у Германіі. Тут было арганізавана сучаснае выкладанне, заснавальнікам было важна, каб у дадатак да традыцыйных прадметаў выкладаліся новыя дысцыпліны практычнай накіраванасці. Прыродазнаўчыя дысцыпліны атрымалі адмысловы факультэт і не з’яўляліся, як гэта было звычайна ў той час, часткай філасофскага факультэта. Таксама тут быў адкрыты першы факультэт эканамічных і сацыяльных навук у Германіі. Шмат інстытутаў з’яўляліся часткай універсітэта, напрыклад, Інстытут сацыяльных даследаванняў, Акадэмія працы, Інстытут культурнай марфалогіі.

З 1932 года ўніверсітэт носіць імя Гётэ.

Неўзабаве пасля прыходу Гітлера да ўлады нацысты выгналі ўсіх яўрэйскіх і палітычна неблаганадзейных навукоўцаў і студэнтаў з універсітэтаў. Франкфурцкі ўніверсітэт гэта закранула асабліва моцна: 100 яўрэйскіх навукоўцаў страцілі магчымасць выкладаць увесну 1933 года, траціне ўсіх прафесараў давялося пакінуць універсітэт. Яшчэ 16 выкладчыкаў былі звольнены па палітычных прычынах.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і аднаўлення разбураных будынкаў універсітэт быў зноў адкрыты ў лютым 1946 г.

Вядомыя студэнты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гельмут Коль, нямецкі палітык, шосты бундэсканцлер Германіі; вывучаў права і гісторыю
  • Тэадор Адорна, нямецкі філосаф, сацыёлаг, музыказнаўца і кампазітар; вывучаў філасофію, музыказнаўства, псіхалогію і сацыялогію
  • Роланд Кох, нямецкі палітык і менеджар, прэм’ер-міністр зямлі Гесэн у 1999—2010 гадах; вывучаў права
  • Курт Бідэнкопф, нямецкі палітык, прэм’ер-міністр зямлі Саксонія ў 1990—2002 гадах; вывучаў права і эканоміку
  • Хайдэмары Вічорэк-Цойль, нямецкі палітык, федэральны міністр эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця ў 1961—1965 гадах; вывучала англійскую мову і гісторыю
  • Юрген Клоп, трэнер футбольнага клуба Барусія Дортмунд; вывучаў спартыўныя навукі

Нобелеўскія лаўрэаты

[правіць | правіць зыходнік]

Наступным вучоным, якія вучыліся, даследавалі або выкладалі ва Універсітэце імя Гётэ, была прысуджана Нобелеўская прэмія:

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.
  2. Spatenstich für Neubau für Informatik und Mathematik auf dem Campus Riedberg (ням.)