Франсіска Галан Радрыгес | |
---|---|
Дата нараджэння | 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1971[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Каралеўства Іспанія[d] |
Род войскаў | Народная армія Іспанскай Рэспублікі |
Званне | генерал |
Бітвы/войны |
Франсіска Галан Радрыгес (ісп.: Francisco Galán Rodríguez; 1902[1], Сан-Фернанда, Андалусія — 1971[1], Буэнас-Айрэс) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Брат генерала Хасэ Марыі Галана і капітана Ферміна Галана.
Паходзіў з сям’і ваеннага. У вельмі раннім узросце ён страціў свайго бацьку, унтэр-афіцэра іспанскага флоту.
На 1936 год быў лейтэнантам грамадзянскай гвардыі ў адстаўцы. У першыя месяцы грамадзянскай вайны падтрымаў рэспубліканцаў і служыў ваенным інструктарам Антыфашысцкіх рабоча-сялянскіх атрадаў, створаных Камуністычнай партыяй Іспаніі[2].
Далей прызначаны кіраўніком калоны рэспубліканскіх апалчэнцаў[3]. Удзельнічаў у арганізацыі Пятага палка, быў адным з яго камандзіраў[4].
З лістапада 1936 года прымаў удзел у абароне Мадрыда, у ходзе якой быў паранены. Прызначаны камандуючым 22-й змешанай брыгадай. З сакавіка кіраваў 39-й дывізіяй. У сярэдзіне мая быў накіраваны Генеральным штабам арміі на Паўночны фронт, а ў ліпені ўзначаліў 4-ю Баскскую дывізію (пазней перайменаваную ў 51-ю). У канцы жніўня прызначаны камандзірам рэшткаў разбітага XIV армейскага корпуса[5][6].
У лютым 1938 года Галан кіраваў войскамі XX армейскага корпуса ў ходзе Тэруэльскай аперацыі. Далей працаваў на пасадзе камандуючага XI армейскага корпуса, са снежня — XII.
У сакавіку 1939 года стаў камандзірам ваенна-марской базы ў Картахене[7], дзе неўзабаве пачалося паўстанне[8], пасля якога адправіўся ў эміграцыю[9].
Першы час знаходзіўся у французскім пратэктараце Туніс у лагеры для інтэрніраваных. У красавіку, дзякуючы французскаму дэпутату-камуністу, пакінуў лагер[10]. Выехаў у Чылі, а потым у Аргенціну, дзе кіраваў некалькімі выдавецтвамі[11].