Фрыдрых Аўгуст Кекуле | |
---|---|
ням.: Friedrich August Kekulé von Stradonitz | |
Дата нараджэння | 7 верасня 1829[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 ліпеня 1896[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Karl Kekulé[d] |
Жонка | Stephanie Drory[d] і Luise Högel[d] |
Дзеці | Stephan Kekulé von Stradonitz[d] |
Род дзейнасці | хімік, педагог, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія[6] і арганічная хімія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Юстус Лібіх, Heinrich Will[d][7] і John Stenhouse[d] |
Вядомыя вучні | Юлiус Лотар фон Меер, Якаб Хендрык вант Гоф і Герман Эміль Фішэр |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыдрых Аўгуст Кекуле фон Штрадоніц (ням.: Friedrich August Kekulé von Stradonitz; 7 верасня 1829, Дармштат — 13 ліпеня 1896, Бон) — нямецкі хімік-арганік, ужыў тэорыю валентнасці да арганічных рэчываў.
Нарадзіўся ў сям’і службоўца. У юнацтве збіраўся стаць архітэктарам і пачаў вывучаць архітэктуру ў Гісенскім універсітэце; праслухаўшы курс лекцый Ю. Лібіха ў дармштацкім Вышэйшым тэхнічным вучылішчы, зацікавіўся хіміяй. У 1849 годзе Кекуле пачаў вывучэнне хіміі ў Лібіха; пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1852 годзе Кекуле з’ехаў у Парыж, дзе займаўся хіміяй у Жана Дзюма, Шарля Вюрца і Шарля Жэрара. Вярнуўшыся ў 1856 годзе ў Германію, заснаваў хімічную лабараторыю ў Гайдэльбергу. Прыват-дацэнт у Гайдэльбергскім (1856—1858) і прафесар у Генцкім (1858—1865) універсітэтах; з 1865 года да канца жыцця прафесар Бонскага ўніверсітэта (у 1877—1878 гг. рэктар).