Фрыц Штрасман | |
---|---|
ням.: Fritz Straßmann | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1980[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, вучоны-ядзершчык, змагар Супраціўлення |
Навуковая сфера | хімія, аналітычная хімія і Дзяленне ядра |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Ота Ган |
Член у | |
Узнагароды |
Праведнік народаў свету[d] (16 ліпеня 1985) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрыц Штрасман (лац.: Fritz Strassmann, поўнае імя Фрыдрых Вільгельм Штрасман (Friedrich Wilhelm Straßmann): 22 лютага 1902, Бопард — 22 красавіка 1980, Майнц) — нямецкі хімік і фізік.
У 1924 годзе Штрасман скончыў Гановерскі вышэйшую тэхнічную школу. З 1929 працаваў з О. Ганам і Л. Майтнер ў Інстытуце хіміі кайзера Вільгельма ў Берліне. У пасляваенныя гады займаў пасаду прафесара Майнцкага ўніверсітэта (1946—1970), адначасова ў 1946—1952 гадах з’яўляўся дырэктарам Інстытута неарганічнай і ядзернай хіміі.
Навуковыя працы прысвечаны ядзернай хіміі, радыяхіміі. Вывучаў працэсы ядзернага дзялення, уласцівасці радыеактыўных ізатопаў урану і торыя. У 1938 сумесна з О. Ганам адкрыў дзяленне ядраў урану пры бамбардзіроўцы іх нейтронамі, хімічнымі метадамі даказаў факт падзелу. Гэтая трактоўка вопытаў была пацверджана Л. Мейтнер і О. Фрышам.