Фрэд Юсі | |
---|---|
эст.: Fred Jüssi | |
Дата нараджэння | 29 студзеня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 снежня 2024[1] (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бацька | Ёханес Юсі[d][2] |
Маці | Элізэ Юсі[d][2] |
Жонка | Хелью Юсі[d] |
Дзеці | Мары Юсі[d], Март Юсі[d] і Івар Юсі[d] |
Род дзейнасці | заолаг, журналіст, nature photographer |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэд Юсі (эст.: Fred Jüssi; 29 студзеня 1935, Аруба, Кюрасаа і залежныя тэрыторыі[d] — 1 снежня 2024[1]) — эстонскі біёлаг, натураліст і фатограф.
Нарадзіўся 29 студзеня 1935 года ў Арубе на Нідэрландскіх Антыльскіх астравах, дзе яго бацька працаваў на венесуэльскую нафтавую кампанію. У Эстонію яго сям’я вярнулася, калі Юсі было тры гады.
Вырас у Таліне, дзе ў 1953 годзе скончыў сярэднюю школу № 20 г. Таліна, а ў 1958 годзе — Тартускі ўніверсітэт, дзе вывучаў біялогію і заалогію. З 1958 па 1960 гады працаваў школьным настаўнікам у Эмасце на востраве Хіюмаа, у 1962—1975 гадах — прыродаахоўным інспектарам, пасля — на эстонскім радыё. На радыё Юсі з 1976 па 1986 гады вёў праграму «Азбука прыроды» (да 1980 года — «Птушыная азбука»). У першай палове 1990-х гадоў займаў пасаду прэзідэнта Эстонскага прыроднага фонду.
У 1980 годзе быў сярод тых, хто падпісаў так званы «Ліст сарака».
Юсі з’яўляўся адным з найбольш вядомых папулярызатараў жывой прыроды ў Эстоніі. Яго аўтарству належыць шэраг кніг, артыкулы і перадачы. У 1989 годзе вучоны стаў першым з узнагароджаных прэміяй Эрыка Кумары. Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.
Памёр 1 снежня 2024 года.
Быў жанаты з журналісткай і перакладчыцай Хелью Юсі, якая пайшла з жыцця 28 мая 2006 года. У пары было трое дзяцей: Мары Юсі (эколаг), Івар Юсі (заолаг) і Март Юсі (эколаг і палітык).