Фёдар Іванавіч Фёдараў

Фёдар Іванавіч Фёдараў
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1911(1911-06-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1994(1994-10-13) (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Янка Маўр
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка і тэарэтычная фізіка[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Аляксандравіч Фок
Вядомыя вучні Барыс Васільевіч Бокуць, Андрэй Маркавіч Ганчарэнка, Барыс Барысавіч Бойка і Ігар Сяргеевіч Сацункевіч
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Фёдар Іванавіч Фёдараў[2] (19 чэрвеня 1911, в. Турэц, Мінская губерня цяпер Карэліцкі раён — 13 кастрычніка 1994, Мінск — беларускі фізік-тэарэтык, адзін тых, хто распачаў беларускую тэарэтычную фізіку. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1966 года), Герой Сацыялістычнай Працы (1978).

Нарадзіўся ў сям’і Янкі Маўра ў мястэчку Турэц Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў фізіка-матэматычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1931 годзе, пасля чаго працаваў выкладчыкам педагагічнага тэхнікума ў горадзе Крычаў. У 1933 годзе накіраваўся ў Ленінград у аспірантуру. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прымяненне метаду функцыяналаў у пэўных пытаннях тэорыі выпраменвання», якую ён напісаў пад кіраўніцтвам акадэміка АН СССР У. А. Фока. Адразу пасля гэтага становіцца дацэнтам на фізічным факультэце БДУ. У 1938 годзе ініцыяваў утварэнне кафедры тэарэтычнай фізікі на фізічным факультэце БДУ і сам яе ўзначаліў. З 1943 да 1950 года быў дэканам фізічнага факультэта.

У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Інварыянтныя метады ў оптыцы анізатропных асяроддзяў». У 1955 годзе ўзначаліў лабараторыю тэарэтычнай фізікі Інстытута фізікі Акадэміі навук БССР. Быў рэдактарам фізіка-матэматычнай серыі часопіса «Весці АН БССР», уваходзіў у рэдакцыі ўсесаюзных часопісаў «Журнал прикладной спектроскопии» і «Дифференциальные уравнения».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па крышталяоптыцы, тэорыі пругкіх хваль у крышталях, фізіцы элементарных часціц, квантавай тэорыі поля, тэорыі гравітацыі.

Пабудаваў тэорыю аптычных уласцівасцей магнітных і паглынальных крышталёў, развіў каварыянтныя метады прамога тэнзарнага злічэння ў оптыцы і акустыцы крышталёў. Распрацаваў метад праектыўных аператараў у тэорыі элементарных часціц, вектарную параметрызацыю групы Лорэнца. Прапанаваў універсальную фармулёўку нелінейных ураўненняў фундаментальных фізічных палёў, развіў тэтрадны падыход у агульнай тэорыі адноснасці. Прадказаў новую з’яву ў галіне крышталяоптыкі (гл. зрух Фёдарава), зарэгістраваную як адкрыццё (1980).

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Оптика анизотропных сред. Мн.: Из-во АН БССР, 1958; 2-е изд. М.: УРСС, 2004.
  • Теория упругих волн в кристаллах. — М.: Наука, 1965.
  • Theory of Elastic Waves in Crystals. New York, Plenum Press, 1968.
  • Теория гиротропии. М.: Наука и техника, 1976.
  • Отражение и преломление света прозрачными кристаллами. — Мн.: Наука и техника, 1976 (совм. с В. В. Филипповым).
  • Группа Лоренца. М.: Наука, 1979; 2-е изд. — М.: УРСС, 2003.
  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. БелЭн 2003.