Фёдар Андрэевіч Махноў

Фёдар Андрэевіч Махноў
Фёдар Махноў і жонка Ефрасіння
Фёдар Махноў і жонка Ефрасіння
Род дзейнасці сялянства, артыст цырка
Дата нараджэння 6 (18) чэрвеня 1878
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня (10 верасня) 1912 (34 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фёдар Андрэевіч Махноў (6 чэрвеня (18 чэрвеня) 1878, в. Касцюкі на Старасельшчыне — 28 жніўня (10 верасня) 1912, хутар непадалёк ад Старага Сяла) — чалавек надзвычайнага росту і фізічнай сілы, «беларускі волат», адзін з самых высокіх людзей у гісторыі[заўв 1] Меў рост 285 см[заўв 2], даўжыню ступні 51 см. У 1890-я гады Фёдар Махноў наведаў з цыркам амаль усю Еўропу і ЗША.

Помнік на магіле Фёдара Махнова

Прычына адносна ранняй смерці Фёдара Махнова невядомая, магчыма, што ад хваробы лёгкіх. Шкілет Фёдара Махнова быў эксгумаваны ў 1920-я гг. і перададзены на кафедры анатоміі Мінскага медыцынскага інстытута і там захоўваўся, у гады Вялікай Айчыннай вайны знік. У даваенны час анатамы даследавалі шкілет і высветлілі, што ў мужчыны была акрамегалія, выкліканая гарманальным парушэннем, якая ўзмацняе рост арганізма[2].

У вясковай школе Старога Сяла існуе музей Махнова, дзе сярод іншага захоўваюцца ложак волата. Улетку 2012 года на чыгуначнай станцыі вёскі плануецца адкрыць помнік у натуральную велічыню[2].

  1. Магчыма, што самы высокі чалавек у гісторыі.
  2. Гэтая лічба, паводле «Помнікаў…», была пацверджаная нямецкім антраполагам Ф. фон Лушанам у 1903; але паводле пераказу звестак фон Лушана і Лісаўэра ў артыкуле дэ Хердэра, рост Махнова складаў 238 см[1]. Сустракаецца лічба 254 см, напр., на надмагільным помніку, але яна, відавочна, недакладная, бо тычыцца росту Ф. М. у 16-гадовым узросце.
  1. Der Riese Machnow. Ztschr Ethnologie 35:479-481, 1903
  2. а б Белорусу поставят памятник как самому высокому человеку в мире(недаступная спасылка)
  • А. Падліпскі. Асілак з веліканавага хутара // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 4. — Мн.: Полымя, 1987. — ISSN 0131-2669. — С.43—44.
  • Wouter W. de Herder [2008]. Acromegaly and gigantism in the medical literature. Case descriptions in the era before and the early years after the initial publication of Pierre Marie (1886). — SpringerLink.com(недаступная спасылка)