* | |
---|---|
Ancient Thebes with its Necropolis** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Егіпет |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, iii, vi |
Спасылка | 87 |
Рэгіён*** | Афрыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1979 год (3-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Фіванскі некропаль — месца на заходнім беразе Ніла, насупраць старажытнаегіпецкага горада Фівы. Некропаль выкарыстоўваўся для рытуальных пахаванняў большую частку эпохі фараонаў, пачынаючы з 1-га пераходнага перыяду, асабліва ў часы Новага Царства[1].
Грабніца трох іншаземных жонак Тутмоса III, адкрытая ў 1916 г. Пры раскопках тут была знойдзена залатая дыядэма, упрыгожаная галовамі газэляў, якая цяпер захоўваецца ў Нью-Ёрку[2].
Вялікі храм-кіёск у 2,5 км на поўдзень ад Малкаты , выяўлены экспедыцыяй Такійскага ўніверсітэта Васеда ў 1974 годзе. Храм быў узведзены з сырцовай цэглы і меў высокі пастамент з пандусам і лесвіцай. Пры раскопках былі знойдзены фрагменты роспісу. Гэты храм прызначаўся для святкавання 30-гадовага юбілею праўлення Аменхатэпа III[3].
Невялікі, добра захаваны храм, прысвечаны культу Тота. Ён быў пабудаваны ў час праўлення Пталамея VIII Эвергета[4].