Фідый | |
---|---|
стар.-грэч.: Φειδίας | |
Дата нараджэння | каля 500 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 430 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Хармід[d] |
Дзеці | Фідый Малодшы[d] |
Род дзейнасці | скульптар, архітэктар, мастак |
Уплыў | Hegias of Athens[d] і Ageladas[d] |
Уплыў на | Agoracritus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фідый (грэч. Φειδίας, каля 490 да н.э. — каля 430 да н.э.) — старажытнагрэчаскі скульптар і архітэктар, адзін з найвялікшых мастакоў перыяду высокай класікі. Асабісты сябар Перыкла.
Біяграфічныя звесткі пра Фідыя параўнальна бедныя. Сын Харміда. Верагодна, месца нараджэння — Афіны, час нараджэння — неўзабаве пасля бітвы пры Марафоне.
Акрамя Афін пры Кімоне і Перыкле, Фідый працаваў таксама ў Платэях, Дэльфах і Алімпіі. Паўсаній паведамляе, што майстэрня Фідыя ў Алімпіі знаходзілася за Альтысом (свяшчэнны ўчастак з храмам Зеўса). У V ст. н.э. гэты будынак быў перароблена ў царкву, якая захавалася дагэтуль. Раскопкі пацвердзілі паведамленне Паўсанія.
Як піша Плутарх у сваёй «Жыцці Перыкла», Фідый быў галоўным саветнікам і памочнікам Перыкла ў ажыццяўленні маштабнай рэканструкцыі Акропаля ў Афінах і наданні яму цяперашняга аблічча ў стылі высокай класікі.
Нягледзячы на гэта, ва ўзаемаадносінах з суграмадзянамі Фідыя пераследвалі непрыемнасці [1] (каля 432—431 да н.э.). Яго пачалі вінаваціць ва ўтойванні золата, з якога быў зроблены плашч Афіны Парфенас. Але мастак апраўдаўся вельмі проста: золата было знята з асновы і ўзважана, нястачы не было выяўлена, бо Фідый змог зрабіць так, што золата можна было зняць ці надзець, таму калі запатрабавалі ўзважыць золата, ён прымацаваў назад тое золата, што скраў.
Наступнае абвінавачванне пацягнула значна большыя праблемы. Яго абвінавацілі ў абразе бажаства: на шчыце Афіны сярод іншых статуй Фідый змясціў свой і перыклаў профіль (падрабязней пра выяву гл. Афіна Парфенас). Скульптара кінулі ў турму, дзе ён сканаў, або ад яду, або ад нястачы і гора. Паводле іншых звестак, сканаў у выгнанні ў Элідзе. Плутарх піша:
«З-за таго, што ён быў сябрам Перыкла і карыстаўся ў яго вялікім аўтарытэтам, у яго было шмат асабістых ворагаў і зайздроснікаў. Яны ўгаварылі аднаго з памочнікаў Фідыя, Менана, зрабіць данос на Фідыя і абвінаваціць яго ў крадзяжы. Фідыя гняла зайздрасць да славы яго твораў… Пры разглядзе яго справы ў Народным сходзе доказаў у крадзяжы не знайшлося. Але Фідый быў адпраўлены ў турму і там памёр ад хваробы».
Як і многія адукаваныя эліны класічнага перыяду, Фідый меў схільнасць да хлопчыкаў. Аб’ектам яго кахання, які ўвайшоў у гісторыю мастацтва, быў элейскі юнак па імі Пантарк.
Пантарк атрымаў перамогу ў барацьбе сярод хлопчыкаў у 86-ю Алімпіяду (436 г. да н.э.). Паводле некаторых позніх паведамленняў на пальцу статуі Зеўса Фідый зрабіў надпіс «Цудоўны Пантарк» (іншыя адносяць гэты надпіс да яго ж статуі Афіны Парфенас або Афрадыты Ураніі (у Элізе).
Незразумела, хто быў яго настаўнікам у скульптурным рамястве. Называюцца імёны Гегія (Афіны), Агелада (Аргас) і Палігната.
Большасць прац Фідыя не захаваліся, пра іх мы можам судзіць толькі па апісаннях антычных аўтараў і копіях. Тым не менш, слава яго была каласальнай.
Пераважна гэтыя копіі атрыбутуюцца не па літаратурных крыніцах, а па стылявым падабенстве:
Самыя знакамітыя працы Фідыя — Зеўс і Афіна Парфенас былі выкананы ў хрысаэлефанціннай тэхніцы — золата і слановая косць.
Фідый — адзін з лепшых прадстаўнікоў класічнага стылю, і пра яго значэнне досыць сказаць, што ён лічыцца заснавальнікам еўрапейскага мастацтва.
Фідый і ўзначаленая ім атычная школа скульптуры (2-й пал. 5 ст. да н.э.) займалі вядучае месца ў мастацтве высокай класікі. Гэты кірунак найбольш поўна і паслядоўна выражаў перадавыя мастацкія ідэі эпохі. Так было створана мастацтва, «якое сінтэзуе ўсё тое прагрэсіўнае, што неслі ў сабе працы іанічных, дарычных і атычных майстроў ранняй класікі да Мірана і Пеонія уключна»[4].
Цыцэрон пісаў пра Фідыя так:
«Калі ён ствараў Афіну і Зеўса, перад ім не было зямнога арыгінала, якім ён мог скарыстацца. Але ў яго душы жыў той правобраз прыгажосці, які і ўвасоблены ім у матэрыі. Нездарма кажуць пра Фідыя, што ён тварыў у парыве натхнення, які ўзносіць дух па-над усім зямным, у якім непасрэдна бачны боскі дух — гэты нябесны госць, па выразе Платона».
Адзначаюць велізарнае майстэрства Фідыя ў трактоўцы адзення, у якім ён пераўзыходзіць і Мірана, і Паліклета. Адзенне яго статуй не хавае цела: не па-рабску яму падпарадкавана і не служыць яго агаленню [5].
Фідый валодаў ведамі пра дасягненні оптыкі. Захавалася апавяданне пра яго суперніцтва з Алкаменам: абодвум былі замоўлены статуі Афіны, якія меркавалася ўзняць на высокія калоны. Фідый зрабіў сваю статую ў адпаведнасці з вышынёй калоны — на зямлі яна здавалася пачварнай і непрапарцыйнай. Народ ледзь не пабіў яго камянямі. Калі ж абедзве статуі ўзвялі на высокія пастаменты, правасць Фідыя стала відавочная, а Алкамен быў абсмяяны.
Многія старажытнагрэчаскія скульптары лічацца вучнямі Фідыя, любімым вучнем быў Агаракрыт, які разам з таварышам Алкаменам удзельнічаў у стварэнні фрыза Парфенона. Над статуяй Зеўса Фідый працаваў разам з вучнем Калотам і братам Паненам[2]. Яго вучні працавалі ў Пелапанесе і Беотыі (Фразімед у Каронеі і Калот у Кілене).
У гонар Фідыя названы кратар на Меркурыі.
Залатое сячэнне атрымала ў алгебры абазначэнне грэчаскай літарай φ менавіта ў гонар Фідыя, майстра, які выкарыстаў яго ў сваіх працах.